- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры

 

 

Для таго каб жыць асэнсавана i з пачуццём асабiстай годнасцi, кожнаму чалавеку патрэбна ведаць свае вытокi, захоўваць памяць пра мiнулае свайго народа, шанаваць яго традыцыi, любiць Радзiму. Чым больш увагі надаецца гэтаму ў дзіцячыя гады, тым мацней і духоўна багацей наша нацыя.

Калектыў ясляў-сада № 150 Гомеля на працягу многiх гадоў працуе ў гэтым кірунку, далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляе веды пра родны край i праваслаўныя традыцыі.

Выхавальнікі заўседы знаходзяцца ў пошуку новага матэрыялу, новых iдэй. Дапамагае, абагачае ведамi і жаданнем працаваць удзел у рэспублiканскiм iнавацыйным праекце па духоўна-маральным выхаванні. Паездкi па святых мясцiнах, вопыт калег і семiнары дазваляюць знайсцi адказы на розныя пытаннi, пашырыць веды i перадаць iх дзецям.

Выхавальнік Кацярына Пятроўна Курыла адна з першых пачала працаваць у гэтым напрамку, а пасля да яе далучылiся калегі. Яна любiць свой горад, паважае традыцыi беларускага народа i старанна перадае гэту любоў выхаванцам. Сцэнарыi многiх свят напiсала сама, разам з калектывам правяла такiя мерыпрыемствы, як “Дажынкi”, “Раство Хрыстова”, “Вялiкдзень”, “Гуканне вясны”, “Калядкi”, “Масленiца”, “Вячоркi”, “Купалле”. Акрамя гэтага, праводзiлiся сустрэчы с прадстаўнiкамi гарадской бiблiятэкi, майстар-класы, семiнары, кансультацыi, паседжанні бацькоўскага клуба.

На кожнае мерапрыемства мы заклiкаем гасцей, бацькоў нашых выхаванцаў, настаяцеля храма Раства Прасвятой Багародзiцы Вячаслава Сердзюкова, метадыста гарадскога метадычнага кабiнета Людмiлу Васiльеўну Быстрову, калег з іншых дзiцячых садоў.

Дзейнасць калектыва захапляе i зацiкаўлiвае ўсiх: i дзяцей, i выхавальнікаў, i бацькоў. Мы ўпэўненыя, што наша праца не дарэмная, што з кожнага нашага выхаванца вырасце нацыянальна свядомая асоба.

Ганна МАТРОСАВА,
намеснік загадчыка ясляў-сада № 150 Гомеля

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий