- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У гасцях у знаёмых, сваіх суседзяў-насякомых

 

 

Летам дашкаляты маюць выдатную магчымасць назіраць за насякомымi ў жывой прыродзе, каб даведацца пра іх разнастайнасць, звычкі, спосабы перамяшчэння. А калі замацаванне ведаў праходзіць у выглядзе фізiчнай забавы, то такое мерапрыемства для выхаванцаў не толькі пазнавальнае, але і нясе масу станоўчых эмоцый.

У яслях-садзе № 2 Свіслачы для выхаванцаў сярэдняй групы прайшла фізiчная забава “У гасцях у знаёмых, сваіх суседзяў-насякомых”. Галоўнымі героямі свята сталі дзве каманды юных спартсменаў – “Жучкі” і “Матылі”. Свой спрыт, хуткасць і смеласць яны прадэманстравалі ў вясёлых эстафетах. Смела пралазілі скрозь “павуцінне”, парамі пераносілі “саломінку” ў эстафеце “Працавітыя Мурашы”, былі хуткімі ў гульні “Страказа і Мошкі”, далёка скакалі ў спаборніцтве “Конікі”, спрытна ўхіляліся ад сачка ў гульні “Лоўля Матылькоў”.

Дзецi адгадвалi загадкі пра насякомых, а вядучы свята дапаўняў адказы цікавымі фактамі з iх жыцця. Напрыклад, малым было цікава даведацца, што   – гэта былы вусень, і што ад мух, аказваецца, ёсць карысць.

Вусень настолькі пражэрлівы, што можа з’есці такую колькасць травы і лісточкаў, што па вазе яна будзе перавышаць у некалькі разоў яго ўласную вагу. Працавіты мураш настолькі моцны, што падымае прадметы такой масы, як калі б чалавек падняў грузавік. Неверагодна, але палёт страказы дазволіў навукоўцам стварыць верталёт і рэактыўны самалёт. І аказваецца, чым старэй божая кароўка, тым менш у яе плям на спінцы, а не наадварот.

Свята было завершана музычнай гульнёй-танцам “Хто там хаваецца ў траве”. Выхаванцы ўдосталь парухаліся, пагулялі, даведаліся шмат цікавага i незвычайнага пра жыццё насякомых.

Наталля БОЙКА,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ