- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Чачэрскія майстры

 

 

У сярэдняй школе № 2 Чачэрска ў жніўні шумна і весела: працуюць два летніх лагеры. Адзін з іх, лагер працы і адпачынку “МастерОК”, наведваюць 13 хлапчукоў і дзяўчынак ад 14 да 16 гадоў.

Папрацаваць на карысць роднай школы і цікава адпачыць тут маглі дзеці са шматдзетных, няпоўных, прыёмных сем’яў. Пад кіраўніцтвам педагога Уладзіміра Віктаравіча Трошына яны майструюць з драўніны ахоўныя экраны для радыятараў ацяплення. З раніцы – праца, а пасля абеду – адпачынак. І таксама з карысцю: экскурсіі, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, квесты.

Шмат часу адведзена ўдзелу ў розных экалагічных акцыях. У іх межах хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагаюць зрабіць тэрыторыю школы і роднага горада чыстай і ўтульнай. Праполваюць кветнікі каля школы, збіраюць ураджай ў школьным садзе, чысцяць скверы, гаі, берагавую лінію ракі Чачэра ад смецця. “Мы тут жывем, вучымся, гуляем з сябрамі. Хочацца, каб наш горад быў чыстым і прыгожым,” – кажуць дзеці.

Наведваючы лагер працы і адпачынку “МастерОК”, дзеці і аздараўляюцца, і робяць чысцей родную зямлю.

Таццяна ГЕРАШЧАНКА,
настаўнік-дэфектолаг сярэдняй школы № 2 Чачэрска

         

           

 

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ