Матэматыка і гульня

- 10:16Математика. Идеи, Методичка

 

 

Галіна БАДАК,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Гімназія № 1 г. Масты”

 

Як дапамагчы вучням авалодаць матэматыкай, як зрабіць ўрок займальным, яркім і запамінальным, як узмацніць матывацыю і палегчыць працэс вывучэння і запамінання складаных тэм і формул? Гэтыя пытанні рана ці позна задае сабе кожны настаўнік. Адказы на іх, безумоўна, можна знайсці, абапіраючыся на ўласны вопыт, здабываючы неабходную інфармацыю з кніг, дапаможнікаў і артыкулаў, а яшчэ можна звярнуцца да інтэрнет-рэсурсаў, якія ў цяперашні час могуць значна спрасціць і палепшыць практычны бок выкладання матэматыкі.

Сярод мноства інтэрнет-рэсурсаў і ІКТ-тэхналогій хочацца вылучыць прымяненне LearningApps. Гэта вельмі цікавы і карысны інтэрнет-рэсурс, які дазваляе ў рэжыме анлайн ствараць і выкарыстоўваць інтэрактыўныя заданні самых розных відаў: віктарыны, сартаванне аб’ектаў, крыжаванкі, пазлы, падабраць пару і многае іншае. Галоўныя вартасці гульняў інтэрнет-рэсурсу LearningApps – гэта лёгкасць падрыхтоўкі, нагляднасць, маляўнічасць і разнастайнасць.

Усе мы ведаем, што гуляць – весела, але некаторыя лічаць, што весялосць – гэта адзіны плюс гульняў, і ў іх няма ніякай педагагічнай каштоўнасці. Аднак, гэта не так! Гульня – гэта актыўны спосаб дасягнуць многіх адукацыйных мэтаў. З дапамогай гульняў можна замацаваць матэрыял, праз нейкі час абагульніць і паўтарыць вывучанае, гэта выдатны спосаб падштурхнуць дзяцей актыўна працаваць на ўроку. Пасля цяжкага практыкавання гульня – гэта магчымасць падзякаваць вучням за супрацоўніцтва або проста расслабіцца. Гульні дапамагаюць зняць скаванасць, асабліва калі выключыць з іх элемент спаборніцтва або звесці яго да мінімуму; хуткая спантанная гульня павышае ўвагу, ажыўляе, паляпшае ўспрыманне. Вучні звычайна лепш запамінаюць тое, што ім было прыемна рабіць. Таму гульні дазваляюць запамінаць лёгка і надоўга. Яны робяць працэс навучання, часам цяжкі і стомны, вясёлым, а гэта ўзмацняе матывацыю да навучання.

У маёй прафесійнай дзейнасці створаны, апублікаваны і прымяняюцца наступныя інтэрактыўныя навучальныя элементы:

– тэст на выбар адказу і гульня “Хто хоча стаць выдатнікам?” http://learningapps.org/display?v=pnhh8n1za;

– гульня “Парачкі” па тэме “Працэнты”, у якой трэба знайсці лагічна звязаныя пары, адкрываючы на секунду першапачаткова скрытыя малюнкі або тэкст за найменшую колькасць клікаў, гульня адначасова трэніруе памяць http://learningapps.org/display?v=p9m0wbf4n;

– знайсці пару і адпаведнасць па тэмах “Дзяленне дзесятковых дробаў” http://learningapps.org/display?v=p67ik1xzj і “Графікі элементарных функцый” http://learningapps.org/display?v=p4vkxrzqj;

– пазл па трыганаметрыі “Адгадай-ка”– трэба паслядоўна адкрыць элементы малюнка, размяркоўваючы паняцці па катэгорыях http://learningapps.org/display?v=ps5oerno5;

– сартаванне па тэме “Параўнанне дзесятковых дробаў” – расставіць у парадку ўзрастання http://learningapps.org/display?v=ponp9fept;

– гульня па тэме “Ступень з рэчаісным паказчыкам” – размеркаваць тэксты-выявы ў правільнай паслядоўнасці https://learningapps.org/584397;

– віктарына з уводам тэксту па тэме “Лагарыфмы” – напісаць адказы на паслядоўнасць пытанняў http://learningapps.org/display?v=pc9k2zicj15;

– крыжаванкі http://learningapps.org/display?v=pmky5ic0a15http://learningapps.org/display?v=pvub5k9fc;

– гульня па тэме “Лагарыфмічныя ўраўненні і няроўнасці”– удзельнікі павінны адказаць на вызначаную колькасць пытанняў з найменшай колькасцю памылак http://learningapps.org/display?v=ps6ek3dpk.

У 2017 годзе да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнет” распрацавала электронны адукацыйны рэсурс “Паказальная і лагарыфмічная функцыі” https://cloud.mail.ru/public/BPz2/E9wEhbrLL. З яго дапамогай можна на аптымальным узроўні вывучыць тэму “Паказальная і лагарыфмічная функцыі”, пашырыць або замацаваць раней атрыманыя веды, а таксама сістэматызаваць тэарэтычны матэрыял, адпрацаваць практычныя навыкі пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў, выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання.

Рэсурс ўяўляе сабой даведачны дапаможнік, які змяшчае сістэматызаваны выклад тэарэтычнага матэрыялу (у выглядзе тэкставай інфармацыі), сфармуляваныя спосабы і алгарытмы рашэння задач, вялікую колькасць задач рознага ўзроўню складанасці з рашэннямі, практыкаванні на адпрацоўку прыведзеных метадаў рашэння, заданні для самастойнай працы, практычныя заданні, тэсты. Электронны сродак навучання можна выкарыстоўваць як на вучэбных занятках па алгебры, так і пры самастойным вывучэнні тэм з наступнай праверкай ведаў у тэставай форме. У многіх рашэннях спецыяльна прапушчаныя некаторыя дадзеныя з разлікам на тое, што вучань, сустрэўшы цяжкасці пры разборы таго ці іншага рашэння, сам выканае пераўтварэнні, якіх не хапае. Гэтым самым ён зможа ўключыцца ў актыўнае рашэнне, што, безумоўна, прынясе яму карысць.

І гэта далёка не поўны спіс магчымасцей прымянення LearningApps на ўроках матэматыкі. Хочацца адзначыць, што наяўнасць у кабінеце інтэрактыўнай дошкі дазваляе яшчэ шырэй выкарыстоўваць гэты інтэрнет-рэсурс на ўроках. Падрыхтоўка кожнага задання, вядома, займае час настаўніка, але гэта апраўдвае сябе: па-першае, матэрыял застаецца ў “скарбонцы” настаўніка і да яго заўсёды можна зноў звярнуцца; па-другое, заданне можа быць выкарыстана ў паралельных класах.

А цяпер пра самае галоўнае: LearningApps – гэта вучоба або гульня? Сцвярджаю, што гэта не проста вучоба, але і зручны, мабільны, сучасны інструмент, які дазваляе развіваць у дзяцей навыкі самаацэньвання. Выканаўшы заданне, дзіця правярае сябе і адразу ж бачыць, што выканана правільна, а што не. Тут жа праводзіць працу над памылкамі. Калі настаўнік мяркуе, што асобным вучням будзе цяжка выправіць памылкі самастойна, ён можа стварыць падказку ў выглядзе правіла або алгарытму дзеянняў.

Важна разумець, што выкарыстанне толькі інтэрактыўных заданняў не вырашыць усіх навучальных праблем. І настаўнікі зусім не абавязаны працаваць з імі пастаянна, на кожным уроку. Але выкарыстанне іх робіць урок больш цікавым і дынамічным, што асабліва каштоўнае для працы з няўрымслівымі дзецьмі: такі від работы цалкам захапляе іх і дапамагае сканцэнтраваць увагу вучняў на працягу ўсяго ўрока. Тыя з іх, каго раней на ўроках было зусім не чуваць і не відаць, цяпер актыўна пачалі абмяркоўваць заданні са сваімі таварышамі.

Інтэрактыўныя заданні-гульні падштурхоўваюць дзяцей да творчасці, спрыяюць уменню выкладаць свае думкі. На ўроку падабаецца працаваць усім. Выкарыстанне інтэрактыўных методык павялічвае цікавасць вучняў і матывацыю да вывучэння матэматыкі, фарміруе навучальна-пазнавальную, інфармацыйную і асобасную кампетэнцыі.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий