- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Да пабачэння, лагер! Да новых сустрэч, следапыты!

 

 

Вось і падышла да канца змена кругласутачнага лагера “Юны следапыт”. Працуючы па праграме “Пазнаем! Даследуем! Ствараем!”, дзеці не толькі адпачывалі і весела праводзілі час, але і вялі актыўную прыродаахоўную работу праз даследчую, практычную і творчую дзейнасць.

Падарожнічаючы па сцяжынках малой радзімы, выхаванцы вывучалі флору і фауну сваёй мясцовасці, знаёміліся з гісторыяй і традыцыямі роднага краю, паходжаннем назваў вёсак. Удзельнічаючы ў гульнях, віктарынах, даследаваннях, паходах, дзеці змаглі ўбачыць і зразумець свет прыроды, вызначыць сваю пазіцыю ва ўзаемаадносінах з ёй.

Вялікі спартыўны інтарэс выклікала сустрэча па футболе з вайскоўцамі пагранічнай заставы.

                       

Насычана і пазнавальна прайшоў Дзень МНС, на працягу якога дзеці паўтаралі правілы бяспечных паводзін у самых розных надзвычайных сітуацыях. Квест-гульня “Шыфр бяспекі”, конкурс “Фотабум” з атрыбутамі МНС і спартыўнае свята “Спартландыя бяспекі” прайшлі на адным дыханні. Мерапрыемствы дапамаглі не толькі папоўніць веды па правілах пажарнай бяспекі, але і праявіць спрыт, хуткасць і кемлівасць.

А самымі цікавымі і запамінальнымі засталіся зборы ля вогнішча, на якіх падводзіліся вынікі, а вучні маглі падзяліцца ўражаннямі пра мінулыя дні. Хутка і непрыметна праляцела 15 дзён лагернай змены.

Да новых сустрэч, лагер “Юны следапыт”.

А. БУДНІЦКАЯ,
дырэктар лагера “Юны следапыт”
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ