- МІНШЧЫНА, Рэгiёны

Увага – дзеці!

 

 

Традыцыйна з 25 жніўня па 5 верасня ДАІ краіны праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства Увага дзеці!. Прафілактычная акцыя закліканая прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

У рамках гэтай акцыі супрацоўнікамі аддзела ДАІ Мінскага раёна 26 жніўня была праведзена сустрэча з выхаванцамі аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Сасновы бор”. У ходзе сустрэчы дзецям нагадалі пра правілы паводзін на дарозе, бяспечнай перавозкі непаўналетніх, пра адказнасць за парушэнні ПДР. У гульнявой форме вучні паўтарылі асноўныя правілы дарожнага руху, а ў канцы сустрэчы кожны з выхаванцаў лагера змог зрабіць сабе сувенір – флікер.

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Мінскага раёна заклікаюць вадзіцеляў быць асабліва ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, дзіцячых устаноў і прыпынкаў грамадскага транспарту. Толькі ўбачыўшы маленькага пешахода, які набліжаецца да пераходу, плаўна зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніцца. Будзьце асабліва асцярожныя ў двары: з-за любой машыны або дрэва пад колы аўтамабіля можа выбегчы дзіця.

Іван КАЛКОЎСКІ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Бараўлянскай сярэдняй школы 2

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ