- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Ні хвілінкі без справы ў “Азярынцы”

 

 

У жніўні на базе Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна працаваў аздараўленчы лагер “Азярынка”, які наведвалі 17 выхаванцаў. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце 7–13 гадоў, якія кожную раніцу з розных вуліц аграгарадка Вялікія Азёркі спяшаліся на сустрэчу са сваімі сябрамі, са сваімі выхавальнікамі.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў праекта “Я родным краем ганаруся” выхаванцы займаліся краязнаўчай і музейнай работай. Назіраючы за жыццём сваёй краіны, знаёмячыся з яе гісторыяй, прыродай і культурнымі асаблівасцямі, выконваючы асобныя краязнаўчыя заданні, вучыліся па-сапраўднаму любіць сваю краіну, даражыць ёю.

У ходзе правядзення навучальнай гульні “Падрыхтоўка да экспедыцыі” дзеці з вялікім задавальненнем адправіліся ў экспедыцыю, дзе былі турыстычныя палаткі, спальныя мяшкі, перашкоды на шляху, а цёплае, сонечнае надвор’е спрыяла настрою.

Рабяты заўсёды актыўна ўдзельнічалі у спартыўных мерапрыемствах: спартыўнай праграме “Алімпійскія гульні”, марафоне рухомых гульняў, спартыўных гадзінах.

У рамках мерапрыемстваў да Года малой радзімы выхаванцы адправіліся ў падарожжа-экспедыцыю “Аграгарадок Вялікія Азёркі – знаёмы незнаёмец”, змястоўнымі і цікавымі былі экскурсіі ў школьны музей “Наша спадчына”, пазнавальныя гульні і віктарыны “Мая вёска – мая малая радзіма”.

Найбольш запатрабаванымі ў рабят былі квест-гульні, фота-квесты, дзе яны знаёміліся з гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай сваёй мясцовасці, самабытнасцю беларускага народа.

Кожнае лета падчас работы аздараўленчага лагера праходзяць сустрэчы з супрацоўнікамі РАНС, якіх выхаванцы чакаюць з нецярпеннем. У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыма і агню” супрацоўнікі РАНС падрыхтавалі віктарыны, конкурсы, спаборніцтвы. Выхаванцы апраналіся ў абмундзіраванне выратавальніка, адпрацоўвалі практычныя заданні, а за ўдзел кожны атрымаў памятны падарунак.

На працягу васемнаццаці дзён для рабят праводзіліся хвілінкі бяспекі, ЗЛЖ-парады, віртуальныя экскурсіі, конкурсы малюнкаў на асфальце, дыскатэкі; таксама нашы выхаванцы ўдзельнічалі ў раённых конкурсах. Ні адзін дзень не быў падобны на другі.

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
дырэктар аздараўленчага лагера “Азярынка”
Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ