У гасцях у Кветкавай Феi

- 7:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Цудоўным сонечным днём выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы сталі ўдзельнікамі незвычайнай летняй забавы “Свята кветак”.

Першым сустракаў гасцей Званочак. Ён прапанаваў дзецям пагуляць у вясёлую музычную гульню “Званочак, зазвіні!”, якая дапамагла ўзбадзёрыць хлопчыкаў і дзяўчынак, стварыць вясёлы і святочны настрой. Далей прыгожы палявы Рамонак паклікаў за сабой “пчолак” і “чмялёў” згуляць ў гульню “Збяры пылок”: гульцы павінны былі перанесці “пылок” з кошыка ў вядро.

Свята прадоўжылася вясёлым танцам з рознакаляровымі стужкамі “Кветачка-вясёлка”. Але тут нечакана з’явіліся няпрошаныя госці, Злючка-Калючка і Лянівіца-Плятучка, і паспрабавалі сапсаваць дзецям свята. Яны пераблыталі ўсе кветкі, таму малым прыйшлося перабраць перамяшаныя пялёсткі і зноў выкласці кветкі. На дапамогу дзецям прыйшлі “садоўнікі”, якія прапанавалі дзецям гульню “Пасадзі клумбы з кветкамі”. Вось дзе праявілася сапраўдная лоўкасць і працоўныя навыкі! Тут трэба было капаць, садзіць і нават паліваць. Гэтыя навыкi спатрэбiлicя потым і ў гульнi “Праполка сада”. Хоць Злючка-Калючка і Лянівіца-Плятучка ўвесь час шкодзілі і перашкаджалі дзецям весяліцца, дашкаляты ўсё роўна справіліся з усімі задачамі “на выдатна”.

Калі няпрошаныя госці са свята ўцяклі, да дзяцей прыйшла Кветкавая Фея. Яна загадвала дзецям загадкі, падарыла ўдзельнікам свята ўпрыгожванні з кветак і прапанавала ўсім разам станцаваць “Кветкавы вальс”.

Ганна РУСАК,
выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий