Падведзены вынікі, вызначаны арыенціры

- 7:50МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

 

Стратэгічныя арыенціры развіцця сістэмы адукацыі Магілёўшчыны абмеркавалі на абласным педагагічным савеце. Ён аб’яднаў каля тысячы ўдзельнікаў: кіраўнікоў і педагогаў устаноў адукацыі рэгіёну, намеснікаў старшынь гар- і райвыканкамаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава і іншыя ганаровыя госці.

Падчас пленарнага пасяджэння былі падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года, вызначаны арыенціры для далейшай дзейнасці. Неаднаразова адзначалася плённая праца настаўніцтва рэгіёну. У ходзе мерапрыемства заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, лідары сярод устаноў адукацыі вобласці, а таксама ўладальнікі звання “Лепшы па прафесіі” за 2019 год.

Сярод гарадскіх упраўленняў па адукацыі, лепшай была прызнана работа ўпраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама. Пераможныя дыпломы сярод аддзелаў па адукацыі раённых выканаўчых камітэтаў атрымалі Горацкі аддзел па адукацыі і Круглянскі аддзел па адукацыі, спорце і турызме.

 

Як лепшыя дашкольныя ўстановы былі адзначаны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Магілёва і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна.

Сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі руплівай працай вызначыліся сярэдняя школа № 40 Магілёва, Мяжысецкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна, гімназія № 3 Бабруйска, Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3.

Самыя высокія паказчыкі работы ў спецыяльнай адукацыі за мінулы год прадэманстравалі Шклоўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку і Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Шклова.

Сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі лепшымі сталі Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж і прафесійны ліцэй № 9 Магілёва імя А.П.Старавойтава.

Перамога сярод устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі аказалася ў калектыва Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Агат” Магілёва, сярод сацыяльна-педагагічных устаноў – у прадстаўнікоў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Магілёўскага раёна. А лепшай сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі была названая праца Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.

                     

Узнагароды атрымалі і “Лепшыя па прафесіі”: настаўнік хіміі гімназіі № 3 Бабруйска Таццяна Васілеўская, выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Магілёва Наталля Кляус, педагог аб’яднання па інтарэсах “Каларыт” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска Юлія Прохарава, майстар вытворчага навучання Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага Валерый Неўмяржыцкі.

Акрамя таго, некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, падзякамі Міністэрства адукацыі, Магілёўскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

Асобных педагогаў, а менавіта: метадыста Быхаўскага цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Алу Замяціну, настаўніка нямецкай мовы сярэдняй школы № 2 Мсціслава Алу Прахаранкову, начальніка ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Ірыну Рыбакову, майстра вытворчага навучання Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Галіну Смірнову, намесніка дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага Наталлю Цішкову – адзначылі нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”.

Удзельнікі педагагічнага савета паклалі пачатак новай традыцыі ў сістэме адукацыі рэгіёну – сімвалічна перадаваць мудрасць і веды ад вопытных педагогаў маладым. Такім сімвалам стала сава, якую народны настаўнік Беларусі Валерый Барашкоў урачыста перадаў маладым спецыялістам.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий