- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Цырк у дзіцячым садзе

 

 

Цырк – гэта свет усмешак, казак, дзяцінства і дабра. Асабліва яго любяць дзеці – за тое, што цырк з лёгкасцю ператварае штодзённае жыццё ў яркую чароўную казку. Цуды на цыркавой арэне любяць і выхаванцы старшай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ясляў-сада 34 Ліды.

Дашкольнікі сумесна з выхавальнікам актыўна ўключыліся ў рэалізацыю міні-праекта “Цырк запальвае агні”. Увесь тыдзень дзеці гаварылі пра цырк, яго віды, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад паходаў у цырк. Дзеці даведаліся, людзі якіх прафесій працуюць у цырку, якія жывёлы выступаюць на арэне, чыталі вершы, апавяданні пра цырк, адгадвалі загадкі. Выкарыстоўваючы дапаможнік “Лэпбук “Цырк”, выхаванцы гулялі ў дыдактычныя гульні “Цыркавыя прафесіі”, “Жывёлы цырка”, “Настрой клоуна”, “Збяры карцінку”, “Знайдзі пару” і інш. На дзіцячай пляцоўцы была арганізавана выстава малюнкаў “Наш любімы цырк”.

Акунуцца ў атмасферу радасці і весялосці, а заадно і ўмацаваць сваё здароўе фізічнымі практыкаваннямі і пазітыўным настроем змаглі выхаванцы падчас сюжэтна-ролевай гульні “Цыркавое прадстаўленне”. Кожны атрымаў магчымасць выбраць сабе ролю, праявіць свае артыстычныя здольнасці. Цыркавая праграма ўключыла ў сябе разнастайныя нумары: выступленне асілкаў, паветраных гімнастаў, фокуснікаў, клоуна, нумары з жывёламі. На працягу ўсяго выступлення чуўся дзіцячы смех і апладысменты.

Цыркавая дзейнасць з’яўляецца для дзяцей незвычайна прывабнай і выклікае массу станоўчых эмоцый, служыць перадумовай эстэтычнага ўспрымання рухаў, вясёлай творчасці і супрацоўніцтва дзяцей і дарослых.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

         

         

         

         

         

         

                                               

      

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ