Кніжка на маленькай далоньцы

- 9:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Удзельнікамі міжнароднай акцыі “Кніжка на далоньцы” сталі і выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 58 Гродна.

Акцыя заклікана пазнаёміць маленькіх чытачоў са светам сучаснай дзіцячай літаратуры і дапамагчы педагогам, выхавальнікам і бацькам зарыентавацца ў свеце добрых дзіцячых кніг.

Усе дзеці вельмі любяць разглядаць ілюстрацыі ў кнігах, любяць слухаць казкі, вучацца чытаць самі і ведаюць, што з кнігамі трэба абыходзіцца беражліва. Напярэдадні сустрэчы з супрацоўнікамі Гродзенскай дзіцячай бібліятэкі імя А.Макаёнка выхаванцы абсталявалі ў групе сапраўдную майстэрню па рамонце кніг, а таксама майстэрню па вырабе кніжак-малышак сваімі рукамі.

Вераніка Мікалаеўна Барадзюк і Таццяна Мікалаеўна Хоха, супрацоўнікі Гродзенскай дзіцячай бібліятэкі імя А.Макаёнка, прыйшлі да дзяцей, каб расказаць, як багата цікавых кніг ёсць у бібліятэцы і пазнаёміць іх з новай казкай “Грубіянка ў кропачкі” Эрыка Карла.

Сустрэча з новай кнігай – гэта заўсёды падзея для хлопчыкаў і дзяўчынак. Юныя чытачы гатовыя акунуцца ў чароўныя прыгоды з адважнымі героямі новай кнігі. Менавіта цяпер дашкольнікі пачынаюць суадносіць знаёмыя творы з прозвішчам, з канкрэтным чалавекам, з аўтарам. А каб чытанне стала цікавым, займальным і не пакінула нікога абыякавым, Вераніка Мікалаеўна і Таццяна Мікалаеўна запрасілі рабят расказваць казку з дапамогай папяровага тэатра. Атрымалася казачнае прадстаўленне. Пазнавальная гісторыя Эрыка Карла дапамагла дзецям даведацца, хто такая тля, як з ёй змагацца і якія сілы могуць яе перамагчы. Рабяты яшчэ раз пераканаліся ў тым, што дабро заўсёды перамагае зло.

Мы дзякуем супрацоўнікам бібліятэкі за цікавую і творчую работу з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Яна накіравана на далучэнне самых юных чытачоў да сусветнага літаратурнага багацця, якое захоўваецца і ў бібліятэках нашага горада.

Гарадскія бібліятэкі запрашаюць бацькоў, выхавальнікаў, педагогаў, а галоўнае – дзяцей ва ўзросце 5–7 гадоў далучыцца да міжнароднай акцыі “Кніжка на далоньцы”. А нашы выхаванцы з нецярпеннем чакаюць наступнай сустрэчы, каб акунуцца ўсім разам у свет новых прыгод, займальных гісторый і казак.

Наталля КАЗЛОЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДЦРД № 58 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий