Надворнае абсталяванне да новага навучальнага года

- 10:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Даўно чакалі выхаванцы і выхавальнікі Вялікабераставіцкага ясляў-сада новае надворнае абсталяванне. Да новага навучальнага года з дапамогай работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі яно было ўстаноўлена на гульнявых пляцоўках.

Новыя цацкі даюць вялікія магчымасці для арганізацыі пазнавальнай дзейнасці. Канструяваць, ляпіць, маляваць, праводзіць эксперыменты хлопчыкі і дзяўчынкі будуць за яркімі каляровымі столікамі з лавачкамі. На ўсіх пляцоўках устанавілі вялікія яркія пясочніцы. Лаўкі аформілі ў выглядзе транспартных сродкаў – машынак “Хуткай дапамогі”, “Міліцыі”, “Службы выратавання”. Выкарыстоўваючы стылізаваныя машынкі, дарослыя змогуць навучаць дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці. Творчы падыход выхавальніка здольны адправіць дзяцей у падарожжа на кацеры, джыпе ці кабрыялеце.

 

У дзяцей кожнай групы з’явіліся доўгачаканыя арэлі – самая любімая забаўка дзяцей. Цяпер рабяты займаюць чаргу, каб высока ўзляцець і зірнуць на наваколле. Тэрыторыю дзіцячага садка ўпрыгожылі маляўнічыя домікі. Колькі сюжэтных гульняў, інсцэніровак можна правесці каля іх! Новы выгляд набыла спартыўная пляцоўка. На ёй з’явіліся баскетбольныя кольцы. Спадзяёмся, што хутка з’явіцца і гумовае пакрыццё. Выхаванцам цікава бавіць час на яркіх гульнявых комплексах.

                 

Адміністрацыя, педагагічны калектыў, выхаванцы і іх бацькі выказваюць шчырыя словы падзякі кіраўніцтву Бераставіцкага райвыканкама, аддзелу адукацыі, Бераставіцкаму міжгаліноваму цэнтру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, упраўленню жыллёва-камунальнай гаспадаркі за радасць, падораную дзецям.

Вольга БЕЛЯНЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Вялікабераставіцкага ясляў-сада

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий