Першыя крокі да самакіравання

- 9:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Тэмай першай класнай гадзіны ў новым навучальным годзе ў трэцім класе стала тэма “Як я бачу трэці клас”. Малодшым школьнікам не заўсёды падыходзяць сур’ёзныя формы – нарады, пасяджэнні і камітэты, таму гэтая класная гадзіна была праведзена ў форме гульні.

Дзеці пад чароўную музыку віртуальна патрапілі ў горад Дабрадзел, якім кіруе строгі і справядлівы стараста. Таксама ў яго ёсць памочнікі, якія адказваюць за чысціню, парадак, прыгажосць. Але менавіта ў гэты момант хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што кіраўніцтва горада прапала і ім самім трэба падзяліць абавязкі гэтых людзей паміж сабой. Таемным галасаваннем быў абраны стараста. І стала ім Яна Каспарэвіч. Астатнія абавязкі былі размеркаваны па жаданні.

Адной з першых калектыўных спраў трэцякласнікаў стала стварэнне законаў класа. Змест законаў вызначылі самі дзеці ў працэсе абмеркавання. Таксама яны абмеркавалі і прапанаваныя мною варыянты. Так з’явіліся законы класа: закон дружбы, закон узаемапавагі, закон узаемадапамогі, закон праўды і дабра, закон памяці і павагі.

Вынікам правільнасці выбару законаў класа стала абмеркаванне казкі “Пра закон вожыка-сусліка”. Дзеці выказалі свае меркаванні, прадставілі сябе ў той ці іншай сітуацыі. Яшчэ адным вынікам класнай гадзіны стала выстава малюнкаў. Трэцякласнікі з дапамогай фарбаў і алоўкаў паспрабавалі ўявіць свае заняткі, інтарэсы на працягу ўсяго навучальнага года.

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 3-га класа
Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий