- Без рубрыкі

Фантазіі цэнтра творчасці

 

 

5 верасня Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы расчыніў свае дзверы для дзяцей з усяго Свіслацкага раёна. Быў дадзены старт тыдню ўстаноў дадатковай адукацыі.

У гэты дзень прадстаўнікі ўсіх устаноў дадатковай адукацыі раёна падвялі вынікі работы за мінулы навучальны год і вызначыліся з напрамкамі дзейнасці на 2020/2021 навучальны год. Самыя актыўныя ўдзельнікі па выніках мінулага навучальнага года былі ўзнагароджаны граматамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы.

Дзеці і іх бацькі пазнаёміліся з рознымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі, сустрэліся з педагогамі, атрымалі неабходную кансультацыю. У рамках дня адчыненых дзвярэй прайшлі спаборніцтвы па піянерболе, турысцка-краязнаўчая гульня з элементамі гарадскога арыентавання, былі арганізаваны турысцкая паласа перашкод, майстар-класы па спартыўным скалалажанні, па вырабе віншавальнай паштоўкі “Фантазія”, стварэнні гіпсавых адбіткаў раслін, прэзентацыі аб’яднанняў па інтарэсах “Робататэхніка”, “Альтэрнатыўны вольны час”. Кожны навучэнец знайшоў сабе занятак па душы.

Алена НОШЧЫК,
метадыст Цэнтра творчасці
дзяцей і моладзі Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ