- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гучала роднае слова

 

 

З 1 па 6 верасня ў нашай установе праходзiў тыдзень беларускай пiсьменнасцi. У групах правялi цiкавыя мерапрыемствы для выхаванцаў рознага ўзросту. Выхавальнікі вучылi шанаваць сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – спадчыну дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.

Выхавальнікі малодшых груп зацікавілі сваіх малышоў беларускімі казкамі “Курачка-Рабка”, “Былінка і Верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і Муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, Пеўнік і Лісіца”. Знаёмства з імі праходзіла праз настольныя, пальчыкавыя тэатры, міні-драматызацыі і простыя чытанні падчас вольнай гадзіны. 

Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за музычным кіраўніком і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

         

Выхаванцы старшых груп наведалi выставу “Беларускія пісьменнікі і паэты” у “Беларускай хатцы”, дзе таксама размаўлялi на роднай мове, адказвалi на пытаннi вiктарыны, чыталi вершы і казкi.

Напрыканцы тыдня выхаванцы старшых і сярэдняй груп з задавальненнем паўдзельнiчалi ў завочным падарожжы “Мая малая радзіма – Зэльва” падчас тэматычнай забавы “Мову родную, край свой люблю”.

Ала ЛЯСКЕВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг ДЦРД № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ