Шосты школьны дзень, ці Спяшайся, дзетвара!

- 8:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Для кагосьці субота ўсяго толькі шосты дзень тыдня, а для дружнай школьнай сям’і Іўеўскага ясляў-сада пачатковай школы гэта цэлы свет!

5 верасня ў нашай установе пры садзеянні Іўеўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбылася дзіўная, чароўная і доўгачаканая сустрэча. Мамы і таты адклалі свае хатнія справы і прыйшлі разам з дзецьмі актыўна правесці час.

На працягу некалькіх гадзін працавалі дзіцячыя пляцоўкі. Праявіць творчасць і запал можна было ў музычна-гульнявой праграме “Сентябринка”, старт-турніры “Алімпіяда дваровых гульняў”, у гульні-падарожжы “Разам весела гуляем, восень дружна сустракаем!”. З захапленнем фантазіравалі ў фэйс-арце “Сонечныя зайчыкі”, у маляванні на светлавым планшэце. Не засталіся без увагі спартыўныя пляцоўкі: гульні на батуце “Прыг-скок”, школьны спартыўны клуб “Алімп”, традыцыйнае катанне на поні па мянушцы Лексус.

Бацькі навучэнцаў маглі атрымаць дапамогу ў педагагічнай асвеце. У кансультацыйных пунктах па запытах “Адчыненыя дзверы” іх сустракалі педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог і класныя кіраўнікі.

І, як заўсёды, падвядзенне вынікаў і ўзнагароды. Адкрыццё свету мерапрыемстваў шостага школьнага дня прайшло цікава, насычана і карысна. Дзеці забралі дадому не толькі станоўчыя эмоцыі, але і жаданне быць актыўнымі, спартыўнымі і здаровымі. А калектыў нашай установы ўжо падрыхтаваў праграму чарговай займальнай суботы.

Ірына КРУМІНА,
настаўнік пачатковых класаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий