- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Ураджай для смачных абедаў у школьнай сталовай

 

 

На вучэбна-практычным участку Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна кіпіць работа. З надыходам восені пачынаецца пара збора вырашчанага ўраджаю.

Вучэбна-практычны ўчастак у нашай навучальнай установе створаны з мэтай правядзення вучэбных заняткаў па працоўным навучанні, а таксама арганізацыі грамадска-карыснай працы і пазакласнай работы. Да справы прыцягваюцца ўсе навучэнцы – з 1 па 11 клас.

На тэрыторыі школы ёсць цяпліца. Працуючы тут, вучні знаёмяцца з асноўнымі прыёмамі вырошчвання раслін, догляду за імі. Дзякуючы іх намаганням школа мае свежую зеляніну, таматы, перцы, баклажаны, капусту і іншую гародніну. Так, з вясны да пачатку восені на ўчастку і ў цяпліцы шмат работы. Але нашы дзеці – вясковыя жыхары, і што такое праца на зямлі, яны добра ведаюць. А калі ў школьнай сталоўцы вучні частуюцца смачнымі абедамі, то маюць гонар, што ў гэтым ёсць і іх заслуга.

Днямі хлопцы і дзяўчаты збіралі ўраджай фасолі і ўжо марылі пра смачныя стравы, якія прыгатуюць школьныя кухары.

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар Пятрэвіцкага дзіцячага сада –
сярэдняй школы Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ