- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гульні на пляцоўцы па павілах дарожнага руху

 

 

У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 58 Гродна былі арганізаваны мерапрыемствы па фарміраванні ў выхаванцаў асноў бяспечнай жыццядзейнасці.

Музычна-фізкультурная забаўка “Знать ребёнок должен каждый, безопасность – это важно!” прайшла з мэтай вывучэння і замацавання дзецьмі правілаў паводзін на дарозе. Дапамагалі дзецям вывучаць асновы бяспекі ў гульнявой форме Вослік Іа, інспектар дарожнага руху – рэгуліроўшчык, урач хуткай медыцынскай дапамогі.

Рабяты вывучалі правілы руху на спецыяльнай пляцоўцы разам з рэгуліроўшчыкам, вырашалі праблемную сітуацыю, у якой апынуўся Вослік, вучыліся аказваць першую дапамогу з урачом хуткай медыцынскай дапамогі.

У рухомых гульнях “Каляровыя аўтамабілі”, “Уважлівы вадзіцель”, “Назаві дарожны знак” дзеці замацоўвалі веды пра сігналы святлафора і дарожныя знакі.

На “дарогах” пляцоўкі па ПДР дзецям трэба было арыентавацца на самакатах і бегавелах. Інспектар дарожнага руху – рэгуліроўшчык нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам, для чаго патрэбна на дарозе “зебра” ці пешаходны пераход, якім знакам пазначаецца веласіпедная дарожка і чаму важна пешым удзельнікам дарожнага руху рухацца па тратуарах або пешаходных дарожках.

Дзеці называлі нумары экстраных службаў, вучыліся правільна паведамляць пра здарэнне і клікаць на дапамогу.

Спадзяёмся, што дзякуючы такім мерапрыемствам нашы выхаванцы будуць адчуваць сябе больш упэўнена ў штодзённым жыцці.

Таццяна КРАСОЎСКАЯ,
выхавальнік-метадыст
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 58 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ