- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Піянерыя святкуе

 

 

Клайшанская базавая школа Воранаўскага раёна, як і ўсе навучальныя ўстановы Беларусі, актыўна адзначае 30-годдзе стварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Пачалі з віншавальнага флэш-моба “З Днём нараджэння, піянер”.

Напярэдадні свята ў піянерскай дружыне імя Алега Кашавога прайшоў піянерскі збор “Гісторыя піянераў: этапы доўгага шляху”, падчас якога акцябраты і піянеры пазнаёміліся з гісторыяй Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, гісторыяй станаўлення і этапамі развіцця піянерскага руху ў Рэспубліцы Беларусь, з асноўнымі сімваламі, абрадамі і атрыбутамі піянерскіх арганізацый.

Важатыя наведалі замацаваныя за імі акцябрацкія атрады і правялі гутаркі, гульні, віктарыны на тэму “30 гадоў БРПА”. Акцябраты актыўна ўдзельнічалі і выказвалі свае меркаванні. Хлопчыкі і дзяўчынкі з розных акцябрацкіх атрадаў добра ладзяць адно з адным. І гэта нядзіўна, бо ўсе яны маюць зносіны, абмяркоўваюць праведзеную працу і прапануюць новыя ідэі, у тым ліку ў спецыяльнай групе ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Сюды ж яны адпраўляюць фатаграфіі са сваіх мерапрыемстваў, а таксама пазнавальныя відэаролікі.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, у нашай школе праходзяць вельмі актыўна. У кожнага члена піянерскай дружыны ёсць магчымасць праявіць сябе, паказаць свае здольнасці, заняцца любімай справай, павесяліцца, паўдзельнічаць у дабрачыннасці, даведацца нешта карыснае.

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий