- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра бяспеку праз гульню

 

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў тыдзень бяспекі.

Выхаванцы сярэдняй группы № 2 прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах тыдня. Гуляючы ў гульню “Падарожжа ў прыроду” дзеці паўтарылі правілы паводзін у прыродзе, разам з выхавальнікам вучыліся вырашаць праблемныя сітуацыі на тэму “Небяспека ў прыродзе”. Гульні “Мы пасажыры”, “Вадзіцелі і пешаходы”, “У аўтобусе”, “Святлафор” далі дзецям магчымасць паўтарыць правілы паводзін у грамадскім транспарце і на дарозе. Гульня “Лато – пажарная бяспека” дазволіла малым пашырыць уяўленні пра небяспечныя сітуацыі ў час пажара. А на занятках дашкаляты малявалі пажарную машыну і вялі размову пра працу ратавальнікаў.

Паўтарылі выхаванцы таксама правілы бяспечных паводзін у быту.  Спачатку выхавальнік распавяла пра правілы бяспекі дома, а далей дзеці спрабавалі рашаць праблемныя сітуацыі “Што рабіць, калі згубіўся”, “Я адзін дома”, “Ці можна чапаць электрычныя прыборы”.

Наталля ГРУДА,
выхавальнік ДЦРД № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ