- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Актыўны дзень з бацькамі

 

У рамках тыдня спорту і здароўя з мэтай папулярызацыі фізічнай культуры і далучэння навучэнцаў да заняткаў спортам у Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна адбылося спартыўнае свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”.

Здаецца, нішто так не збліжае бацькоў і дзяцей, як сумесныя святы і забавы. Менавіта таму ў нашай школе стала традыцыяй правядзенне сумесных мерапрыемстваў з бацькамі.

Праграма спартыўнага свята была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі на мячах, перамяшчэннему абручы, дзе кожны змог праявіць свае спартыўныя навыкі.

Усе этапы займальнай спартландыі праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне дасягнуць перамогі для сваёй каманды вельмі захоплівалі дзяцей. Падбадзёрвала і тое, што разам з імі – таты і матулі. На стадыёне панавалі смех, шум і весялосць.

Спартландыя стала сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці.Такія мерапрыемствы – гэта не проста забава. Дух спаборніцтва насамрэч многаму навучае. Дзеці разумеюць, што для перамогінедастаткова быць проста фізічна моцным. Тут яшчэ неабходны мэтанакіраванасць, сіла волі, арганізаванасць, спрыт і знаходлівасць. Свята атрымалася захапляльным, пакінулашмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ