- Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Метадычка

Актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў

 

 

Аксана СТАРЫШКІНА,
настаўнік беларуская мовы і літаратуры
гімназіі № 6 Гродна

 

 

 

 

Якім павінен быць урок беларускай мовы? Якім павінна быць навучанне, каб яно развівала здольнасці вучняў, фарміравала пазнавальную актыўнасць, зрабіла вучняў актыўнымі ўдзельнікамі ўрока? Чым кіравацца настаўніку, каб урок роднай мовы стаў адкрыццём новага і цікавага?

Гэтыя пытанні хвалюць мяне як настаўніка на працягу ўсёй педагагічнай дзейнасці. Пераканана, што немагчыма дабіцца поспехаў без развіцця ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу вучняў да вывучаемага матэрыялу, актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці і развіцця іх творчага патэнцыялу.

У сваёй практыцы я выкарыстоўваю разнастайныя прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці.

На ўроках імкнуся стварыць сітуацыі, у якіх вучні самі:

          – адстойваюць сваё меркаванне;
          – прымаюць удзел у дыскусіях і абмеркаваннях;
          – задаюць пытанні адно аднаму і настаўніку;
          – аналізуюць адказы аднакласнікаў;
          – ацэньваюць адказы (самаправерка, узаемаправерка);
          – кансультуюць па асобных пытаннях сваіх аднакласнікаў;
          – знаходзяць некалькі варыянтаў рашэння праблемы;
          – знаходзяць“памылкадапусцімыя месцы”;
          – самастойна выбіраюць рознаўзроўневыя заданні.

 Прывяду прыклады прыёмаў, якія я выкарыстоўваю на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Адцягненая адгадка

Пры вывучэнні, напрыклад, у 5-м класе казкі “Музыкі” тэкст чытаецца не цалкам, а па частках, пасля кожнай прачытанай часткі задаю пытанне: “Як вы думаеце, што будзе адбывацца далей?” Вучні выказваюць свае меркаванні, чытаем далей, параўноўваем. У вучняў таксама атрымліваюцца арыгінальныя працягі, яны адчуваюць сябе майстрамі слова. Такі прыём можна выкарыстоўваць пры вывучэнні любога эпічнага твора.

Прагназаванне

(выкарыстоўваю гэты прыём пры аб’яўленні тэмы ўрока)

Даю назвы ўжо вядомых вучням твораў, прашу вызначыць іх аўтара, успомніць сапраўднае імя, біяграфічныя звесткі, напрыклад:

“Дарэктар”, “Дзядзька-кухар”, “На ніцях белай павуціны…” (Якуб Колас).

Трэці лішні

(можна выкарыстоўваць на любых уроках пры вывучэнні любой тэмы)

     – пры вывучэнні тэмы “Асабовыя назоўнікі”:

                    а) чытач, вучань, воўк;
                    б) таксіст, бусел, верабей;
                    в) тэнісіст, пчала, баец;

     – пры вывучэнні лексікі ў 5-м класе:

                    Горача,светла, холадна;
                    Добры, блізкі ,далёкі;
                    Адважны, баязлівы, страшны;
                    Лёгкі,мяккі, цвёрды.

У прапанаваных сказах выправіць памылкі

          1) “Няма нікога дома,”– “Катэгарычна адказаў хлапчук”.
          2) “Колькі вакол сілы, хараства, прыгажосці,– сказаў Мішка.
          3)“Маці спытала ў Лёні : “вывучыў урокі?”
          4) “Цяпер мы пойдзем лавіць рыбу”: сказаў Міколку бацька.

Успомні мяне

(развівае ўменне вучняў працаваць з тэкстам,
перачытваць, мысліць крытычна).

     – урок у 5-м класе, М. Лынькоў “Васількі”:

                    1) Прыгожы дзень (чаго?)…
                    2) Вяртанне (адкуль?)…
                    3) Вясёлая (што?)…
                    4) Спахмурнелае (што?)…
                    5) Вялікая (што?) …
                    6) Адпомсціць (каму?)…
                    7) Яго бачылі (дзе?)…
                    8) “Наце ж …”(каму?)
                    9) Сляды ўсмешкі (якой?) …, …
                    10) Сінімі васількамі…

Аўкцыён сказаў

     – для аўкцыёна прапануюцца словы: голас маці, дзіцячы смех, гучыць, як песня. Удзельнікі каманд – “пакупнікі”. З прапанаванымі словамі скласці складаназлучаныя сказы так, каб ставілася коска (1-я гр.), кропка з коскай (2-я гр.), працяжнік (3-я гр.), не ставіўся знак прыпынку (4-я гр.).Пераможцам становіцца той, у каго самы прыгожы сказ і адпавядае заданню.

Запоўні прабелы

     – пры вывучэнні апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну” ў 7-м класе:

Пытанні і заданні

Адказы

Назавіце герояў апавядання

 

 

У старой разваленай хатцы каля лесу

На што любіла пазіраць галоўная гераіня?

 

Кім маці фанабэрылася перад суседзямі?

 

Каму належаць словы: “Яго падмогу сарока хвастом замяце”?

 

Дапішыце ў сказе патрэбнае словазлучэнне: Не хацелася ёй адной астацца ў пустцы каля лесу і пад выццё ваўкоў…

 

 

Гарадавы

 

Змерыў яе з ног да галавы

Якімі словамі звярнуўся сын да маці?

 

Закончыце сказ: Яна нават не чула, як…

 

 Лаві памылку

     – аповесць А. Васілевіч “Сябры” (кароткі змест твора)

Лёня і Грыша былі сябрамі, вучыліся ў адным класе і жылі на адной кватэры. Грыша вучыўся слабей за Лёню. Усё пачалося ў суботні дзень. На перапынку хлопцы пасварыліся па прычыне таго, што Лёня атрымаў незаслужаную адзнаку за кантрольную работу. Па дарозе дадому Лёня аступіўся і зламаў нагу, таму адстаў ад Грышы. Непаразуменне паміж сябрамі стала прычынай таго, што Лёня заначаваў у лесе. Нягледзячы на тое, што на двары была ранняя восень, Лёня ўсё ж такі захварэў на запаленне лёгкіх. Грыша адчуваў сябе няёмка з-за сваіх паводзінаў, таму прыйшоў і папрасіў у сябра прабачэння. Але той не дараваў.

Фантазёры

     – пры вывучэнні тэмы “Адмоўныя займеннікі” ў 6-м класе.

Прапаную пафантазіраваць на тэму “Калі б я быў…, то…”, ужываючы толькі адмоўныя займеннікі. Напрыклад: Калі б я была чараўніцай, то нікога не пакінула б у бядзе.

 

Побач з традыцыйнымі прыёмамі эфектыўна выкарыстоўваю займальныя элементы: крыжаванкі, графічныя дыктанты:

     – пры вывучэнні апавядання У. Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” прапаную заданне: суаднесці лічбы і літары, разгадаць зашыфраваную фразу: “Не згасне ў вяках імя Рагнеды!”

 

5

А

21

Н

13

А

11

Я

1

Н

9

Ў

7

Н

3

З

15

І

17

Я

24

 Ы

22

Е

20

Г

25

!

8

Е

2

Е

16

 М

18

Р

23

 Д

19

А

14

Х

10

В

6

С

12

К

4

Г

     – вучням раздаюцца карткі з анаграмамі, у якіх зашыфраваны некаторыя паняцці. Шляхам перастаноўкі літар неабходна скласці словы, вызначыць, якое значэнне яны маюць да тэмы ўрока, растлумачыць сэнс, напрыклад:

рсопыелў – прыслоўе;
нксол склон.

 

Адным з дзейсных прыёмаў фарміравання пазнаваўчай актыўнасці з’яўляецца дыдактычная гульня. У працэсе гульні ў вучняў выпрацоўваецца ўменне мысліць самастойна, засяроджвацца, праяўляць ініцыятыву.

     – так, пры вызначэнні тэмы ўрока прапаную разгадаць загадку, крыжаванку, рэбус, падабраць словы-асцыяцыі.

Пры замацаванні і праверцы ведаў выкарыстоўваю гульню з мячом. Яна займае нямнога часу, але дае ўяўленне пра тое, як засвоены матэрыял, з кім неабходна правесці індывідуальную работу.

Дзеці становяцца ў круг, вядучы – у цэнтры. Даецца заданне, напрыклад, па тэме “Часцінымовы”. Вядучы называе слова і кідае мяч у рукі аднаму з удзельнікаў, той павінен вызначыць часціну мовы. Можна наадварот: назваць часціну мовы, а вучань прыводзіць прыклад. Вучням такая гульня падабаецца, гэта і фізкультхвілінка адначасова.

 

Падтрыманне цікавасці да прадмета забяспеваецца і праз змест і фармуліроўку заданняў, форму падачы матэрыялу: “Знайдзі лішняе”, “Складзі слова з частак”, “Збяры прыказку”.

 

1

Як гукнеш…

а

…а спраў на вяршок

2

Згода будуе…

б

…а той, хто дбае

3

З вялікага грому

в

… то забудзецца ўстаць

4

Як ляжа спаць…

г

…нязгода руйнуе

5

Слоў мяшок…

д

…так і адгукнецца

6

Не той багаты, хто мае…

е

…малы дождж

7

За дурной галавой…

ж

…дзве маткі ссе

8

Не май сто рублёў…

з

…не лезь у воду

9

Не зведаўшы броду…

і

…нагам спакою няма

10

Ласкавае цялятка…

к

а май сто сяброў

 

Актывізацыя дзейнасці праз самастойныя заданні пошукавага і творчага характару:

1) на першым этапе мяркуецца самастойнае вывучэнне тэорыі, дзе выкарыстоўваюцца заданні:

          – уважліва прачытаць тэкст; вызначыць, колькі ў ім частак;
          – прадумаць пытанні да кожнай часткі тэксту і адказаць на іх з дапамогай падручніка, дапоўніць пытанні;
          – выдзеліць ключавыя словы тэксту;
          – знайсці значэнні незразумелых слоў у слоўніку;
          – пераказаць тэкст, правяраючы сябе па падручніку;
          – па ключавых словах пабудаваць табліцу або распрацаваць алгарытм;

2) на другім этапе:

          – распрацоўка нагляднага матэрыялу, табліц, схем, алгарытмаў, апорных канспектаў;
          – выпраўленне дапушчаных памылак;
          – падрыхтоўка да тэматычных урокаў: пошук тэкстаў, выпісванне прыказак па тэме, афарызмаў, цытат.

Работа дастаткова складаная як для настаўніка, так і для вучняў, паколькі неабходна карэкціраваць, параіць.Зручна выкарыстоўваць пры вывучэнні творчасці пісьменнікаў у 9-м класе на ўроках літаратуры.

 

Адным з прыёмаў актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці з’яўляецца ацэнка настаўнікам дзейнасці вучня. Калі настаўнік сваёй ацэнкай сапраўды мабілізуе ў вучня новыя намаганні, то гэта выклікае рост пазнавальнай актыўнасці і матывацыі.

Сучаснага вучня цяжка зацікавіць дэкларатыўнымі прыёмамі. Не выклікаюць цікавасці ў яго і гатовыя веды, простыя пытанні, праблемы, якія не патрабуюць даследавання, удумлівага асэнсавання. Вучню павінна быць цікава.

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий