- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень энергіі

 

Смаргонскі раён – у ліку падпісантаў Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі. Адным з абавязацельстваў бакоў, якія падпісалі дакумент, з’яўляецца правядзенне дзён энергіі – мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці насельніцтва ў галіне энергазберажэння і змены клімату.

З 7 па 11 верасня ў рамках рэалізацыі ініцыятывы “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі” у сярэдняй школе № 7 Смаргоні праходзіў шэраг мерапрыемстваў, мэта якіх – прыцягненне грамадскасці да пытанняў энергаэфектыўнасці.

Вучні 10-га класса правялі акцыю “Эканомія ў кожны дом”. Яны падрыхтавалі лістоўкі з асноўнымі пытаннямі пра эканомію вады, святла, газу.

         

Сярод навучэнцаў 8-га класса прайшла віктарына “Энергазберажэнне – справа кожнага”, накіраваная на павышэнне дасведчанасці вучняў у галіне энергаэфектыўнасці, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і сувязі паміж энергетыкай і кліматычнымі зменамі.

         

Дзеці нашай школы прынялі актыўны ўдзел у выставе плакатаў, дзе яны раскрылі пытанні эканомнага выкарыстання рэсурсаў нашай краіны.

Марына САМУСІК,
настаўнік біялогіі
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ