- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У вёсцы-музеі Заброддзе

 

“Народ, які не ведае сваю гісторыю, не мае будучыні”. Гэтыя словы належаць геніяльнаму Міхаілу Ламаносаву і дадаць да іх можна толькі тое, што гісторыю свайго народа і таго краю, дзе ты жывеш, трэба памятаць і шанаваць.

Велізарная колькасць выдатных гістарычных месцаў знаходзіцца недалёка ад нашага роднага горада Смаргонь. Адно з такіх – вёска-музей Заброддзе – маленькая ўтульная вёсачка на беразе ракі Нарачанка ў маляўнічым кутку Вілейскага раёна.

Тут у гады Першай сусветнай вайны праходзіла лінія фронту. А цяпер у гэтай вёсцы знаходзіцца адзіны ў Беларусі музей Першай сусветнай вайны, музей побыту стогадовай даўнасці, кузня і музей рэтра-тэхнікі. Столькі ўсяго цікавага і пазнавальнага сабрана ў адным месцы!

Гэта месца і наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 5 Смаргоні. Выдатны вераснёўскі сонечны дзень прынёс дзецям шмат уражанняў і станоўчых эмоцый. Дзе б яшчэ яны змаглі за адзін дзень убачыць салдата Першай сусветнай, сфатаграфавацца каля старадаўняга аўтамабіля, пабываць у жылым пакоі 1890 года і прагуляцца па старым парку, дзе нават кожнае дрэва мае сваю гісторыю. Дзеці не толькі з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода пра гісторыю Заброддзя, але і пазнаёміліся з чалавекам, які ўсё жыццё аддаў стварэнню сядзібы-музея, мастаком Барысам Цітовічам. Усё гэта надоўга застанецца ў памяці пяцікласнікаў.

Алена СКРАБІНА,
класны кіраўнік 5 “Гкласа
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ