- Фотарэпартаж

Урачыстая лінейка піянерыі

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

 

Абласное свята Піянерыі Беларусі 3:0, прысвечанае 30-годдзю БРПА, прайшло на Магілёўшчыне. Удзел у мерапрыемстве прынялі дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх раёнаў вобласці.

Святочная лінейка пачалася з прыёму ў піянеры акцябрат. Піянерскія гальштукі рабятам павязалі ветэраны, партнёры і сябры арганізацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпэўнена прамовілі словы ўрачыстага піянерскага абяцання.

Падчас свята піянерскія дружыны прадэманстравалі харэаграфічныя і вакальныя выступленні; паўдзельнічалі ў флэш-мобе “БРПА – тэрыторыя дзяцінства”; наведалі ваенную экспазіцыю і музей К.Сіманава Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага, дзе ўсклалі кветкі, Вахтай Памяці і хвілінай маўчання ўшанавалі подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны. Завяршылася ўрачыстая лінейка запускам у неба паветраных шароў з сімволікай БРПА.

Сёння Магілёўская абласная піянерская арганізацыя аб’ядноўвае звыш 68 тысяч акцябрат і піянераў, рэалізуе праекты “Сустрэчы на ўсе 100!”, “Вотчына.by”, “Піянерскі квіз”, “ЭкаЦімураўцы” і многія іншыя. 

 

 
 



 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ