- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Дарогу дзецям

 

У санаторным яслях-садзе Брагіна правялі тэматычную акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню без аўтамабіля.

Работу па здаровым ладзежыцця мы сістэматычна праводзім разам з Брагінскай цэнтральнай раённай бальніцай. Таму запрасілі ў госці медыцынскую сястру Алену Царанок, каб яна расказала пра элементы экалагічнай культуры. З самай раніцы мы разам сустракалі дзяцей і бацькоў, многія з якіх у гэты дзень прыехалі на веласіпедах і самакатах.

З бацькамі, якіх мы традыцыйна прыцягваем да ўдзелуў мерапрыемстве, была праведзена гутарка пра карысць перасоўвання пяшком і на веласіпедзе. Падчас акцыі разам з дзецьмі яны адправіліся на велапрабег за межы    дашкольнай установы. Па ўсім маршруце калону веласіпедыстаў суправаджалі супрацоўнікі Брагінскай ДАІ.

Прадстаўнік Брагінскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Тамара Багаценка перад пачаткам велапрабегу правяла гутарку з мэтай выхавання асноў экалагічнай культуры. Пасля вяртання ўсе прынялі ўдзел умерапрыемстве “Дарогу дзецям”, якое прайшло на спартыўнай пляцоўцы. Мамы нашых выхаванцаў зрабілі калаж “Мой бяспечны шлях у дзіцячы сад”, а таты атрымалі канверты з пытаннямі і паказалі добрыя веды правіл дарожнага руху.

Самым маленькім удзельнікам была прапанаваная віктарына “Аўтамульці”. У ёй дзеткі адказвалі на пытанні па мультфільмах і казках, дзе згадваюцца транспартныя сродкі, якія не забруджваюць паветра. Таксама выхаванцы адгадвалі загадкі і разважалі пра розныя тыпы транспарта наконт іх карысці ці шкоды для навакольнага асяроддзя.

Алена МАКАРАНКА,
кіраўнік фізічнага выхавання санаторнага ясляў-сада Брагіна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ