Шчодрыя дары прыроды Дзяржынскага раёна

- 17:23МИНЩИНА, Регионы

 

Вось ужо шмат гадоў адной з традыцый Дзяржынскага раёна з’яўляецца правядзенне выставы “Шчодрыя дары прыроды”, мэта якой – падвядзенне вынікаў работы на вучэбна-вопытных участках і ў кветніках школ, а таксама эколага-біялагічнага цэнтра.

Зразумела, гэта яшчэ і выхаванне любові і беражлівых адносін да дароў прыроды роднага краю, эстэтычнага ўспрымання навакольнага свету, а таксама абмен вопытам па правядзенні даследчай працы з навучэнцамі.

   

Сёлета выстава праводзілася ў рамках раённага свята“Дажынкі–2020”у вёсцы Журавінка і афармлялася па намінацыях “Вясёлая гародніна, садавіна, кветкі”, “Вось дык цуд!”.У ёй прынялі ўдзел 25 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. Удзельнікі раённай выставы “Шчодрыя дары прыроды” паказалі высокі ўзровень творчых здольнасцей навучэнцаў і бацькоў, майстэрства педагогаў пры дэманстрацыі прыродных экспанатаў, арыгінальнасць ідэй, якаснае афармленне і адпаведнасць тэматыцы намінацый конкурсу.

Пры падвядзенні вынікаў у намінацыі “Вясёлая гародніна, садавіна, кветкі”ацэньвалася кампазіцыйнасць, творчыя знаходкі і эстэтычнасць афармлення. Лепшыя экспанаты прадставілі Путчынскі яслі-сад – пачатковая школа, гімназія Дзяржынска, эколага-біялагічны цэнтр Дзяржынскага раёна, Данілавіцкі яслі-сад – сярэдняя школа, сярэдняя школа № 4 Дзяржынска, Негарэльская базавая школа № 2, Бароўскі яслі-сад – сярэдняя школа.

           

А ў намінацыі “Вось дык цуд!”у пераможцах аказаліся кампазіцыі Станькаўскай сярэдняй школы імя М.Казея, Негарэльскай сярэдняй школы № 1, Чэрнікаўшчынскага дзіцячага сада– базавай школы, Валмянскага дзіцячага сада – базавай школы, Пятковіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы, Навасёлкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.Выражаем ўсім удзельнікам падзяку за падрыхтоўку і афармленне выставы!

Ала ХАМЕНКА,
дырэктар эколага-біялагічнага цэнтра
Дзяржынскага раёна

 Фота Таццяны КАВАЛЬЧУК

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий