- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Чараўніца вада

 

У дашкольнай групе Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі прайшоў тэматычны тыдзень “Чараўніца вада”.

На працягу ўсяго тыдня ў выхаванцаў фарміравалі элементарныя ўяўленні пра ўласцівасці вады: халодная, цёплая, гарачая, пра тое, як яна цячэ, журчыць, афарбоўваецца і можа мець смак. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, навошта патрэбна вада чалавеку, жывёлам, раслінам. Акрамя гэтага, выхавальнікі развівалі ў дзяцей уменні разумець паняцці “халодная”, “гарачая”, “цёплая”, “чыстая”, “брудная”. Авалодаць ведамі дзеці змаглі праз гульні і цікавыя практыкаванні: “Цёплая – халодная”, “Кроплі”, “Мокрае – сухое”, “Дастань шарык”, “Тоне – не тоне – плавае”, “Купанне лялькі Каці”, “Пераліванне вады праз варонку”.

Гуляючы з вадой, дзеці спазнаюць навакольны свет, развіваюць дробную маторыку, тактыльную адчувальнасць. Акрамя таго, гульні з вадой дапамагаюць устанаўленню псіхалагічнага камфорту дзіцяці.

Наталля МІЛЕЙКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дзятлаўскага раённага цэнтра
карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ