- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дварэцкія школьнікі галасуюць за жыццё

 

22 верасня ў Дварэцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна стартавала акцыя “Мы галасуем за жыццё!” у рамках раённага месячніка “Твой выбар – тваё жыццё!”.

У першую чаргу, яна накіраваная на пазітыўны жыццёвы настрой і будучыню, што важна для кожнага чалавека, асабліва для падлеткаў. Станоўчыя эмоцыі даюць магчымасць актывізацыі дзейнасці, творчага развіцця, згуртавання вучняў школы ў адзіным парыве ўсведамлення каштоўнасці жыцця і асабістай адказнасці за яго.

Першымі ў акцыі прынялі ўдзел вучні группы падоўжанага дня пад кіраўніцтвам Вольгі Мечыславаўны Сямашка. Дзеці аддавалі галасы за жыццё, малюючы свае рознакаляровыя далонькі, зацвярджаючы іх сваімі імёнамі і выявай усмешкі.

Акцыя была ініцыявана членамі школьнай першаснай арганізацыі БРСМ, вучнямі 11-гакласа. Удзельнічаючы ў акцыі, яны выбралі два колеры: чырвоны і зялёны. Чырвоны колер сімвалізуе яркасць, энергію і поспех. Зялёны – колер самога жыцця, сімвал прыроды і экалогіі, гармоніі і раўнавагі; ён асацыіруецца з адраджэннем, як вясна, калі ўсё ажывае і свет пераўвасабляецца.

Уладзіслаў АЎСЯНІК,
вучань 11-га класа
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий