- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Хто куды, а мы ў суботу – у школу

 

Цікава праводзяць час у шосты школьны дзень вучні Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы.

Дыханне восені адчуваецца з кожным днём усё мацней. Вось і суботні ранак 19 верасня выдаўся бадзёрым. Вуліцы амаль пустыя. Але ўжо на падыходзе да нашай установы па настроі хлопчыкаў і дзяўчынак, што спяшаюцца сюды, акунаешся ў нейкую атмасферу прыўзнятасці. Правесці тут дзве гадзіны для многіх вучняў Іўеўскага ясляў-сада  – пачатковай школы стала жаданым, а для некаторых нават патрэбным. Таму калектыў установы да дробязей прадумвае, як арганізаваць мерапрыемствы ў гэты дзень.

Чарговая субота не стала выключэннем. Вучні мелі магчымасць знайсці сабе занятак па душы. Не сакрэт, што дзіцяці падабаецца тая справа, якая ў яго лепш атрымліваецца, ці ў яго для гэтага ёсць задаткі. Таму ў суботні дзень у школе працуюць гурткі рознай накіраванасці. Сярод іх – аб’яднанне па інтарэсах мастацкага профілю “Чароўныя фарбы”, “Сяміцвецік”, спартыўны клуб “Алімп”.

Суботні дзень пачаўся са спартыўнага часу “Восеньская карусель”. Цікава і разнастайна прайшла танцавальна-забаўляльная праграма “У коле сяброў”. Навучэнцы мелі магчымасць прыняць удзел у акцыі “Мы самі малюем сваё жыццё”. Карыснай і цікавай была сустрэча з супрацоўнікамі Іўеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І як заўседы, катанне на поні па мянушцы Лексус.

Дзеці не спяшаюцца разыходзіцца дадому. Ім падабаецца ў суботу ў яслях-садзе – пачатковай школе, значыць супрацоўнікі ўстановы адукацыі змаглі іх зацікавіць.

Марыя ЖЫДЗЕЛЬ,
настаўнік пачатковых класаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ