- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Школа актыўнага грамадзяніна: учынкі і адказнасць

 

24 верасня ў Вензавецкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна для навучэнцаў 8–11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”.

Тэма адзінага дня інфармавання: “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі –мая адказнасць”. Госцем “ШАГа” быў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Петрукевіч.

Мерапрыемства прайшло ў трох узаемазвязаных змястоўных блоках.

Крок № 1, у ходзе якога хлопцы і дзяўчаты даведаліся пра медыяцыі і яшчэ раз паўтарылі правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Крок № 2 – у форме адкрытага дыялогу навучэнцы разам з класнымі кіраўнікамі і госцем разважалі над пытаннямі “Чаму дзяржава, у якой ва ўсіх будуць толькі правы, не зможа існаваць?”, “Навошта грамадству патрэбныя і прававыя, і маральныя нормы?”, “Што прымушае людзей выконваць маральныя нормы?”, “Чым небяспечныя канфліктныя сітуацыі?”, “Якія магчымыя прававыя наступствы неканструктыўна вырашаных канфліктаў?”, “Ці патрэбна ў школе служба медыяцыі?”.

Крок № 3 – навучэнцы разам з класнымі кіраўнікамі падвялі вынікі размовы, выказваючы свае меркаванні пра сцвярджэнне: “Актыўны – значыць адказны”.

Аксана РОЎБА,
класны кіраўнік 8-га класа
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ