“Астравок творчасці”– астравок радасці

- 13:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Якім бачаць свет хлопчыкі і дзяўчынкі ад 8 да 13 гадоў, што ім цікава, што малююць? Пра гэта можна было даведацца 19 верасня падчас святкавання Дня горада Гродна ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі“Спектр”. Тут адбылася прэзентацыя выставы “Астравок творчасці” навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Арт-фантазія”.

56 работ навучэнцаў і 11 работ педагога дадатковай адукацыі Анастасіі Урбановіч, прадстаўленыя на выставе, былі разнастайнымі па жанры (анімалістычны жывапіс, марына, нацюрморт) і тэхніцы выканання (“тычком”, “сухі пэндзаль”, “шырокі мазок”, “напырск”, “гратаж”, “маляванне па-мокраму” і змешванне некалькіх тэхнік).

Часцей за ўсе сустракаліся такія сюжэты, як жывёльны, раслінны і падводны свет, казачныя персанажы, поры года, космас. Здавалася б, адзін і той жа сюжэт, але кожны малюе па-свойму, алеж нязменна ярка і радасна. Аўтары работ выбралі фарбы, формы і лініі, сугучныя іх унутранаму свету, адчуванню, настрою. 

Тэхнікі і напрацоўкі, вынікі ў кожнага навучэнца яшчэ наперадзе, бо большасць з іх наведваюць аб’яднанне толькі на працягу дзвух гадоў. Вельмі важна, што педагогу ўдаецца зберагчы унутраную свабоду дзіцяці і заахвочваць любыя праяўленні фантазіі. Выстава “Астравок творчасці” адлюстроўвае цікавы і багаты ўнутраны свет дзяцінства.

Ірына ХОБЕЦ,
загадчыца аддзелам
дэкаратыўна-прыкладной творчасці
і выяўленчага мастацтва

Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий