- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тыдзень здароўя ў школе-інтэрнаце

 

На працягу тыдня выхаванцы Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні паўтаралі асновы здаровага ладу жыцця, актыўна займаліся спортам.

Кожны ведае, што выхаванне,навучанне і здароўе непарыўна звязаныя і ўплываюць адно на адно. Моцнае здароўе спрыяе паспяховасці заняткаў любымі відамі дзейнасці, у тым ліку і разумовай. А рух, фізічная работа былі і застаюцца важнай умовай падтрымкі нармальнага стану арганізма .

Чаму так важна быць здаровым і прытрымлівацца правіл здаровага ладу жыцця, выхаванцы 3 “А” класа выяўлялі ў час правядзення тыдня здароўя.

Добрым пачаткам тыдня стала выступленне дзяцей на тэму “Рэжым дня – аснова здаровага ладу жыцця”. У гэты ж дзень была праведзена гутарка “Што значыць весці здаровы лад жыцця”, у выніку якой выхаванцы даведаліся шмат новага а таксама расказалі пра свой рэжым дня. Адзін дзень быў прысвечаны тэме “Падарожжа ў краіну здароўя”. Выхаванцы гаварылі, як пасябраваць са спортам, навошта мыцца, прынялі ўдзел у сюжэтна-ролевай гульні “Дзіцячая бальніца”.

Вельмі цікава прайшла выхаваўчая гадзіна “Мы за здаровы лад жыцця!”, дзе дзеці паказалі свае веды па гэтай тэме. Па выніках яны таксама атрымалі рэкамендацыі па здаровым харчаванні. Была арганізавана агульнашкольная выстава малюнкаў “Наперад да рэкордаў”.

Завяршыўся тыдзень гульнямі на свежым паветры і спартыўнай праграмай “Эстафета здароўя”. Дзеці атрымалі не толькі пазітыўны настрой і бадзёрасць, але і папоўнілі багаж ведаў пра загартоўванне свайго здароўя.

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік
Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы,
парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ