- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Месца для добрых спраў – усюды, час для добрых спраў – заўсёды

 

У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца выказаць словы падзякі, быць асабліва ўважлівымі да людзей старэйшага ўзросту. Гэта 1 кастрычніка, Міжнародны Дзень пажылых людзей.

       

“Месца для добрых спраў – усюды, час для добрых спраў – заўсёды”, – пад такім дэвізам менавіта ў гэты дзень навучэнцы 4 “Б” класа Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна адправіліся ў госці да былой настаўніцы Марыі Уладзіміраўны Ракса. Словы віншавання, пажаданні здароўя і даўгалецця прагучалі ў яе адрас, а ў знак павагі ўручаны кветкі.

Пасля пачалася дружная работа вучняў у садзе. Напэўна лепшым падарункам стала дапамога пенсіянерцы ў зборы ўраджаю яблыкаў. І як вынік – добры настрой і радасць ад удзелу ў добрай справе. Хочацца спадзявацца, што нашы навучэнцы вырастуць чулымі, добрымі, спагадлівымі грамядзянамі краіны.

Алена ТАМІЛА,
настаўнік пачатковых класаў,
класны кіраўнік 4 “Б” класа
Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ