- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Настаўніку заўсёды хочацца ў школу

 

Напярэдадні Дня настаўніка невялічкі пасёлак Любча Навагрудскага раёна ператварыўся ў самы святочны і ўзрушаны пасёлак. Па дарозе ў школу настаўнікаў віншавалі вучні, іх бацькі, і наогул, усе жыхары.

У школе, па традыцыі, адбыўся дзень самакіравання. Але ў гэтым годзе ён быў самым незвычайным. Вучні 10 і11 класаў вялі ўрокі ў малодшых школьнікаў. Але якім жа было іх здзіўленне, калі да іх на ўрок папрасіліся ветэраны педагагічнай працы. Дарэчы, з віншавальнымі словамі сваім малодшым калегам ветэраны кожны год наведваюць установу ў гэты дзень.

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Уладзіслаў Аляксандравіч Болдыраў на ўроку ў 4 класе гуляў з вучнямі ў рухомыя гульні, паказаў прыёмы падачы мяча.

Настаўнік англійскай мовы Тамара Леанідаўна Гаўрыценка завітала на ўрок англійскай мовы ў 8 клас. Размова па-англійку вялася пра свята, пра неабходнасць ведаў.

Вершы напамяць чытала вучням 8 класа настаўнік беларускай мовы і літаратуры Надзея Леанідаўна Карповіч, якая ўжо амаль дзесяць гадоў знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Асалоду ад сустрэчы атрымалі і вучні, і настаўнікі-ветэраны.

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ