- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Пасвячэнне ў вучні

 

Пачатак навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі – важнейшы этап у развіцці дзіцяці. Учарашнім малышам трэба прывыкнуць да змен у рэжыме дня і распарадку вучэбных заняткаў у школе, навучыцца ўзаемадзейнічаць з аднакласнікамі і педагогамі. Задача настаўніка ў гэты час – выклікаць цікавасць да вучэбнай дзейнасці, да школы, дапамагчы дзецям перамагчы страх перад невядомым.

Найбольш складаным перыядам для маленькага першакласніка з’яўляецца самы пачатак навучання. Для хуткай адаптацыі да новай сацыяльнай ролі “вучань” у верасні ў рамках агульнай колькасцi вучэбных гадзін праводзіцца інтэграваны курс “Уводзіны ў школьнае жыццё”.

На ўроках інтэграванага навучальнага курсу хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з правіламі школьнага жыцця, асвойвалі агульнавучэбныя ўменні і навыкі. Каб дзецям было цікава і не сумна, настаўнікі выкарыстоўвалі комплекс гульняў і практыкаванняў развіваючага характару, накіраваных на актывізацыю ўспрымання, уяўлення, памяці, адвольнай увагі. На занятках у педагогаў першых класаў шмат нагляднасці, займальнага матэрыялу, дыдактычных гульняў і гульнявых практыкаванняў. Яны актыўна выкарыстоўваюць у навучанні інфармацыйныя камп’ютарныя тэхналогіі, без якіх не абысціся ў сучасным навучальна-выхаваўчым працэсе.

Курс працягваўся 20 вучэбных дзён. Паступовае ўключэнне вучняў у адукацыйны працэс забяспечыла паспяховасць прыстасавання дзіцячага арганізма да новых умоў жыццядзейнасці. Педагог-псіхолаг правяла дыягностыку па адаптацыі навучэнцаў. Скончыўся вучэбны курс святам “Пасвячэнне ў вучні”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем дэманстравалі набытыя за гэтыя дні ўменні і навыкі. Настаўнікі жадалі дзецям далейшых адкрыццяў у цікавым падарожжы па Краіне Ведаў.

Алена ГЛУШАКОВА,
н
амеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
с
ярэдняй школы 1 Чавус

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ