З павагай да людзей сталага ўзросту

- 21:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 10 Навагрудка стала добрай традыцыяй адзначаць у пачатку кастрычніка Дзень пажылых людзей. Дзеці і педагогі з цеплынёй гаварылі падчас свята пра мудрых, паважаных, стойкіх і працавітых людзей з вялікай літары.

У гонар Дня пажылых людзей ва ўсіх узроставых групах выхавальнікі правялі з дашкалятамі гутаркі “Будзем міласэрныя да старасці”, “Хто ён: пажылы чалавек”, урокі дабрыні, гулялі ў гульні “Бабуля і ўнучка”, “Добрае слова”.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна рабілі паштоўкі, малявалі малюнкі і рыхтавалі віншаванні для сваіх бабуль і дзядуль. А выхаванцы старэйшай групы адправіліся ў госці да ветэрана працы нашага калектыву Наталлі Скрыпко.Малыя прачыталі Наталлі Міхайлаўне вершы, пажадалі моцнага здароўя, добрага настрою і актыўнага даўгалецця.

Людміла ДАВІДОВІЧ,
сацыяльны педагог
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий