Турыстычная субота

- 8:18МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Суботні дзень з’яўляецца неад’емнай часткай цэласнага адукацыйнага працэсу. У кожнай установе адукацыі праводзіцца работа для стварэння спрыяльных умоў, якія садзейнічаюць умацаванню фізічнага і псіхалагічнага здароўя дзіцяці, сацыялізацыі асобы праз змястоўнае напаўненне шостага школьнага дня.

Здаровы чалавек мае патрэбу ў актыўным адпачынку, таму восеньскія суботы ў нашай школе напоўненыя спартыўнымі мерапрыемствамі. Так, праведзенае ў апошнюю суботу спаборніцтва “Турыстычны калейдаскоп” выклікала ў хлопчыкаў і дзяўчынак непадробную цікавасць, стала карысным для фізічнага развіцця, станоўча паўплывала на фарміраванне характару, валявых якасцей, навыкаў зносін.

Падчас мерапрыемства навучэнцы знаёміліся с амуніцыяй турыста (палаткай, рукзаком, компасам, аптэчкай турыста). Былі праведзеныя конкурсы “Прагноз надвор’я”, “Разам весела крочыць…”, “Зялёная аптэка”. Дзеці даведаліся пра законы і правілы паводзін на прыродзе і пра традыцыі турыстаў, паспыталі турысцкую кашу.

Таццяна ВОЛКАВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Добаснянскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Кіраўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий