Незвычайны Дзень настаўніка

- 18:04БРЕСТЧИНА, Регионы

 

З нагоды прафесійнага свята калектыў ясляў-сада № 4 адправіўся на экскурсію па Ганцавіччыне.Ініцыятарам паездкі выступіў прафкам на чале са С.І.Бароўскай.

Экскурсія паказала, што на Ганцавіччыне ёсць куды паехаць, на што паглядзець і дзе адпачыць. Пачаўся маршрут з наведвання храма ў вёсцы Вялікія Круговічы, які ніколі не закрываўся і з’яўляецца адзіным дзеючым храмам у раёне з савецкіх часоў.

На ўскрайку вёскі мы наведалі старажытны дуб-волат, якому прысвоены статус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння. Па меркаванні спецыялістаў, дрэву больш за 500 гадоў. Лічыцца, калі прыкласціся да дуба, то можна насычыцца вялікай энергіяй. Што мы дружна і зрабілі, пасля чаго азнаёміліся з паркам валуноў, створаным за апошнія 10 гадоў каля дуба-волата.

Далей мы накіраваліся ва ўрочышча Ізбійскі бор. Гэтае месца ахутана легендамі. Паводле адной з іх, Багародзіца паабяцала ўсім, хто сюды прыйдзе, дапамагаць. На месцы разбуранага храма пабудаваны новы. Непадалёку гаючая крыніца са смачнай вадой. Лічыцца, што гаючымі ўласцівасцямі валодае і кара засохлай хвоі, пад якой пастух нібыта знайшоў абраз Божай Маці.

Потым мы накіраваліся на базу адпачынку “55 кардон”, дзе нас чакала неверагодна смачная юшка.

На працягу ўсёй паездкі нас суправаджалі М.А.Орса і спецыяліст па турызме Г.І.Буйкевіч з Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, якія зрабілі наша падарожжа цікавым, захапляльным і вельмі пазнавальным.

Людміла ГАРАГЛЯД,
загадчыца ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий