- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Плённы дзень вензавецкіх школьнікаў

 

Па традыцыіў першую пятніцу кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, у Вензавецкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшоў дзень самакіравання.

Святочная атмасфера і ўсмешкі панавалі ва ўстанове ўжо з самай раніцы, а вучэбны дзень пачаўся з урачыстай лінейкі.

Дырэктар-дублёр Аляксандра Клімко ад органаў школьнага самакіравання павіншавала педагагічны калектыў установы з Днём настаўніка і прадставіла вучням “новую адміністрацыю” і настаўнікаў-дублёраў.

На працягу дня навучэнцы 9–11 класаў пабывалі ў ролі сваіх настаўнікаў. “Новая адміністрацыя” працавала вельмі плённа. “Дырэктар” і яго “памочнікі-намеснікі” стараліся вырашаць усе праблемы хутка і эфектыўна. А парадак на ўроках і перапынках гаварыў пра тое, што яны добра справіліся са сваімі абавязкамі.

Дзень самакіравання запомніўся настаўнікам і вучням як адзін з самых яркіх, святочных і ў той жа час самых адказных дзён школьнага жыцця.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар
Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ