- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць

 

У школе № 3 Дзятлава ў рамках рэалізацыі праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” у рэжыме стрым прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 108 вучняў 8–9 класаў.

Да анлайн-дыялогу былі запрошаны намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Залучан, участковы інспектар па справах непаўналетніх Дзятлаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мікалай Філіповіч і педагог-псіхолаг Алена Дварчанін.

С.В.Залучан у інфармацыйным блоку “Актыўны – значыць адказны” паведаміла навучэнцам, што кожны грамадзянін сваёй краіны, у тым ліку і непаўнагадовы, абавязаны выконваць законы дзяржавы, паважаць правы і інтарэсы іншых грамадзян, традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа.

Падчас абмеркавання навучэнцы даведаліся, што згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці могуць быць прыцягнутыя асобы, якія на момант здзяйснення злачынства дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Аднак за шэраг злачынстваў самастойна адказваць прыйдзецца і 14-гадовым падлеткам.

Далей да анлайн-дыялогу далучыўся М.В.Філіповіч, які, адказваючы на пытанні навучэнцаў, распавёў дзецям, што, згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь з 14 гадоў надыходзіць крымінальная адказнасць за забойства, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, выкраданне чалавека, захоп заложнікаў, крадзеж, разбой, вымагальніцтва або незаконны абарот наркотыкаў.

Згодна з арт. 4.3. КаАП адміністрацыйная адказнасць надыходзіць за дробны крадзеж, дробнае хуліганства, развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах.

Школьнікі даведаліся, што агульнапрынятыя правілы паводзін з’яўляюцца абавязковымі да выканання для асоб любой узроставай катэгорыі. Таму кожны павінен разумець, чым адрозніваецца правіннасць ад злачынства.

У інфармацыйным блоку “Вучымся разумець адно аднаго” А.Г.Дварчанін праінфармавала, што ў Рэспубліцы Беларусь з 21 студзеня 2014 года ўступіў у сілу Закон “Аб медыяцыі”, які ўвёў прававы інструмент правядзення перамоў, прымірыцельных працэдур, вырашэння канфліктаў і спрэчак з удзелам незалежнай трэцяй асобы – медыятара.

Асаблівае месца займае школьная медыяцыя. Школьнікі-медыятары дапамагаюць як аднакласнікам, так і іншым навучэнцам памірыцца, знайсці выхад з любой канфліктнай сітуацыі, якая склалася ва ўстанове. Навучэнцы абмеркавалі, ці патрэбна служба медыяцыі ў школе, хто можа ўваходзіць у яе склад.

Навучэнцы 8-х класаў прапанавалі стварыць сумесны са структурамі соцыума тэлеграм-канал “Актыўны – значыць адказны”, абмеркавалі пытанні арганізацыі сумеснага кантэнту.

Марыя ШАВЕЛЬ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы №3 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ