- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Шчасце ў кожнага сваё

 

Важным напрамкам у рабоце ўстановы адукацыі з’яўляецца стварэнне спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага клімату. У рамках месячніка “Твой выбар – тваё жыццё” ў шосты школьны дзень была праведзена майстэрня радасці “Правілы шчасця”.

Асноўнай мэтай мерапрыемства было навучыць дзяцей цаніць хвіліны жыцця, заахвоціць іх да самастойнай працы над сабою праз выкарыстанне пэўных правілаў.

У пачатку кожны з вучняў распавёў, што для яго значыць шчасце, а затым, каб лепш зразумець і адчуць значэнне гэтага слова, кожная група склала сінквейн. Асноўнай умовай, пры выкананні заданняў было тое, што удзельнікі кожнай групы павінны былі аргументаваць сваё правіла шчасця. Дзеці чыталі вершы, глядзелі мультфільм пра тое, як жывёлы шукалі шчасце, слухалі мелодыі, знаёміліся з жыццём вядомых людзей і іх правіламі шчасця, знаходзілі словы, якія робяць чалавека няшчасным, а затым падбіралі да кожнага слова добрую якасць, якая б дапамагла пазбавіцца ад дрэнных думак, расказвалі прыказкі. З папяровых далонек рознага колеру яны выбралі тыя, якія адпавядалі іх настрою на працягу ўсяго мерапрыемства, а затым выкарысталі іх пры афармленні калажаў і для напісання правілаў шчасця.

Вучні пераканаліся, што шчасце ў кожнага сваё, але для таго, каб быць шчаслівым, трэба шмат працаваць над сабой і прытрымлівацца пэўных правіл.

Іна АЛЬШЭЎСКАЯ,
класны кіраўнік, настаўнік англійскай мовы
Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна
 

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ