- Матэматыка. Матэрыялы да ўрокаў, Метадычка

Выкарыстанне тэхналогіі шасцівугольнага навучання на ўроках матэматыкі

 

 

Таццяна КНЫШ,
настаўнік матэматыкі
гімназіі № 1 імя Ф.Я.Перца Пінска

 

         Калі мы бачым вынікі сваёй працы, то атрымліваем здавальненне. Асабліва калі пераконваемся, што навучальны матэрыял засвоены вучнямі добра, яны аперыруюць мінулымі ведамі, ужываючы іх у новых умовах. Метад шасцівугольнага навучання дазваляе эканоміць карысную прастору (парта), будаўнічы матэрыял (папера) і працу навучэнцаў. Кожная з шасцівугольных картак – гэта некаторым чынам фармалізаваныя веды па вызначаным аспекце. Кожны з шасцівугольнікаў злучаецца з іншым, дзякуючы вызначаным сувязям. Выкарыстанне шасцівугольнікаў з’яўляецца простым і эфектыўным спосабам развіцця такіх навыкаў як здольнасць выбіраць, класіфікаваць і звязваць доказы.

         Работа навучэнцаў заключаецца ў тым, каб арганізаваць іх па катэгорыях, прычым шасцівугольнікі размяшчаюцца побач адзін з адным, каб вылучыць сувязі паміж апісанымі фактарамі. У канцы сваёй работы навучэнцы павінны даць канкрэтны вынік сваёй дзейнасці, даказваючы свой пункт гледжання.

         На мой погляд, прымяненне гэтага прыёму больш эфектыўнае на ўроках засваення новых ведаў і на ўроках сістэматызацыі і абагульнення ведаў і ўменняў.

         Пры вывучэнні новага матэрыялу навучэнцы могуць зрабіць нечаканыя, але правільныя высновы.

 

Варыянты выкарыстання
тэхналогіі шасцівугольнага навучання
(з асабістага вопыту)

 

         Варыянт 1

         Упісаць навучальны матэрыял у шасцівугольнікі, разрэзаць іх і прапанаваць навучэнцам сабраць мазаіку. Інакш кажучы, дзеці атрымліваюць навучальны матэрыял, запісаны пры дапамозе гексаў, з якіх ім трэба сабраць пазл. Варыянты могуць быць разнастайныя. У шасцівугольнікі можна ўпісаць словы, тэкст, формулы. Навучэнцы павінны выканаць заданне і злучыць шасцівугольнікі. Таксама гэта можа быць малюнак або тэкст, навучэнцам трэба сабраць адзінае цэлае.

         Разгледзім складанне гексаў падчас вывучэння тэмы “Адрэзак. Даўжыня адрэзка.”

         Набор шасцівугольнікаў:

         – з надпісам “даўжыня адрэзка” (адзін);

         – з надпісам “адзінкі вымярэння” (адзін);

         – з адзінкамі даўжыні (пяць);

         – са скарочанымі назвамі адзінак даўжыні (пяць);

         – з надпісам“прамая” (адзін);

         – з надпісам “частка прамой” (адзін);

         – з надпісам “кропка” (два);

         – з надпісам “адрэзак” (адзін);

         – з надпісам “бясконцая” (адзін).

         Навучэнцы павінны размеркаваць шасцівугольнікі на дзве групы па нейкай прыкмеце і пакласці іх да старон адпаведных шасцівугольнікаў. У працэсе вывучэння новага матэрыялу навучэнцы групуюць прапанаваныя гексы: адзінкі даўжыні (12 гексаў) і адрэзак (6 гексаў). Спачатку злучаюць гексы з надпісамі “даўжыня адрэзка” і “адзінкі вымярэння”. Затым вакол гекса “адзінкі вымярэння” выкладваюць назвы адзінак вымярэння: “міліметр”, “сантыметр”, “дэцыметр”,“метр”, “кіламетр”. Шэсць гексаў вакол шасцівугольніка з надпісам “адзінкі вымярэння”. Затым дзеці падбіраюць гексы, на якіх запісаны скарочаныя назвы адзінак даўжыні, і выкладваюць іх да адпаведных шасцівугольнікаў (міліметр – 1 мм, сантыметр, – 1 см і г.д.). Пасля таго як гексы складзены, навучэнцы абараняюць сваю работу.

         Гэта заданне можна прапанаваць пры вывучэнні новай тэмы, а таксама для замацавання матэрыялу. Заданне можна выканаць па варыянтах, у парах, у групах. Заданне па тэме “адзінкі даўжыні” можна ўскладніць, дадаўшы гексы з надпісамі: “10 см”, “100 см”, “10 мм”, “1000 см” і г. д.

         Навучэнцы атрымліваюць хаатычна размешчаныя шасцівугольнікі і складваюць гексы.

         Варыянт складзенага навучэнцамі гекса:

 

Варыянт 2

         Маркіраваныя шасцівугольнікі. Гексы могуць быць рознага колеру, і тады кожны колер будзе аб’ядноўваць навучальны матэрыял у пэўную катэгорыю. Навучэнцы атрымліваюць заданне – злучыць шасцівугольнікі, усталёўваючы паміж гэтымі катэгорыямі розныя сувязі. У дадзеным выпадку колер адлюстроўвае пэўную класіфікацыю, інакш кажучы навучальны матэрыял размяркоўваецца па якіх-небудзь агульных прыкметах.

         Разгледзім складанне гексаў падчас вывучэння тэмы “Віды трохвугольнікаў”.

         Набор шасцівугольнікаў:

         – з надпісам “трохвугольнікі” (адзін);

         – жоўтых (чатыры);

         – сініх (чатыры);

         – пустых (дванаццаць).

         Гексы размяшчаюцца хаатычна. Навучэнцы атрымліваюць каляровыя, бясколерныя і пустыя гексы. Вывучыўшы запісы ў шасцівугольніках, абмеркаваўшы іх, дапоўніўшы сваімі меркаваннямі, навучэнцы складаюць гексы, параўноўваюць трохвугольнікі, высвятляюць прыкметы для класіфікацыі. Вывады ўпісваюць у пустыя шасцівугольнікі. Работу абараняюць у групах або перад класам. Гэта заданне можна выконваць у групах, парах, індывідуальна.

         Прыклад складання гекса (у пустыя гексы навучэнцы павінны ўпісаць адпаведныя прыкметы і малюнкі)

 

Варыянт 3

         Гексы могуць быць з малюнкамі, з якіх навучэнцы складаюць калаж. Такі варыянт добры для вывучэння розных класіфікацый.

Разгледзім складанне гексаў падчас вывучэння тэмы “Віды трохвугольнікаў”.

         Вучні атрымліваюць гексы з выявай трохвугольнікаў. Навучэнцы павінны выкласці шасцівугольнікі паслядоўна (згодна з вывучанай класіфікацыяй), абмеркаваць ключавыя прыкметы. У пустыя гексы неабходна ўпісаць назвы відаў трохвугольнікаў і растлумачыць, чаму яны так называюцца. Абараніць работу ў групах або перад класам.

         Гэта заданне можна выкарыстоўваць на абагульняючым ўроку пры падвядзенні вынікаў урока.

         Прыклад складання гекса (курсівам выдзелена тое, што ўпісваюць вучні).

 

Варыянт 4

         Прапанаваць навучэнцам (або папрасіць іх знайсці самастойна) некалькі ключавых сэнсавых прыкмет (пісьмовых або візуальных) з заданнем: дадаць да кожнага сцвярджэння або ілюстрацыі ланцужок катэгорый і паняццяў, якія яны ўспомняць або пазнаюць пры вывучэнні тэмы.

         Разгледзім складанне гексаў у ходзе вывучэння тэмы “Чатырохвугольнікі”.

         Набор шасцівугольнікаў:

         – пяць набораў з трох шасцівугольнікаў, у адным малюнак фігуры, у іншыя неабходна ўпісаць назву і вызначэнне гэтай фігуры.

         Навучэнцы атрымліваюць гексы, у адным з якіх намаляваная фігура (які-небудзь чатырохвугольнік), у іншыя навучэнцы павінны ўпісаць азначэнне гэтай фігуры, выкарыстоўваючы тэкст падручніка, свае веды і назіранні. Наборы шасцівугольнікаў неабходна выкласці ў чарговасці мностваў (паралелаграм, прамавугольнік, квадрат, ромб, трапецыя). Навучэнцы павінны растлумачыць, такую паслядоўнасць.

         Гэта заданне можна прапанаваць, як на ўроку сістэматызацыі тэмы “Чатырохвугольнікі”, так і на абагульняючым ўроку. Гэта заданне можна выконваць у групах, парах.

         Прыклад складання гекса (курсівам выдзелена тое, што ўпісваюць вучні).

 

Варыянт 5

         Прапанаваць навучэнцам вылучыць найбольш важныя або цікавыя факты ў кожнай з катэгорый і быць гатовым растлумачыць свой выбар ўсяму класу.

         Разгледзім складанне гексаў падчас абагульнення тэмы “Паралельныя прамыя”.

         Набор шасцівугольнікаў:

         – чатыры шасцівугольнікі з запісамі;

         – шэсць пустых шасцівугольнікаў.

         Вучні атрымліваюць гекс з запісам “вуглы пры перасячэнні паралельных прамых сякучай”, шасцівугольнікі, у якіх ўпісаны назвы вуглоў. Вучні ў групах высвятляюць ўласцівасці вуглоў, утвораных пры перасячэнні паралельных прамых сякучай, абмяркоўваюць. У пустых гексах выконваюць пабудову адпаведных вуглоў і ўпісваюць іх ўласцівасці. Работу абараняюць у групах, перад класам.

         Гэта заданне можна выкарыстоўваць на этапе падрыхтоўкі да ўспрымання новага матэрыялу.

         Прыклад складання гекса (курсівам выдзелена тое, што ўпісваюць вучні).

 

         У працэсе рэалізацыі метаду шасцівугольнага навучання павышаецца пазнавальны інтарэс у навучэнцаў. Дзеці вучацца аналізаваць вучэбны матэрыял, атрымліваюць магчымасць выбару прыярытэтаў, уласнай класіфікацыі і ўстаноўкі сувязей, вызначэння доказаў. Метад дазваляе адысці ад пасіўнага слухання да актыўнай формы работы навучэнцаў, што прыводзіць да фарміравання ў іх ўстойлівай глыбокай пазнавальнай цікавасці.

         Сярод плюсаў шасцівугольнага навучання можна назваць:

         – арганізацыю работы ў групах, парах, індывідуальна;

         – інтэрактыўнасць, нагляднасць;

         – эфектыўную сістэматызацыю матэрыялу;

         – рэалізацыю дзейнаснага і дыферэнцыраванага падыходаў да навучання;

         – актывізацыю вучняў, дасягненне уключанасці кожнага дзіцяці ў працу на ўроку;

         – адаптыўнасць да розных узроставых груп;

         – эфектыўную рэалізацыю развіваючага патэнцыялу канкрэтнага ўрока.

         Сярод мінусаў шасцівугольнага навучання можна адзначыць, што падрыхтоўчы этап займае шмат часу.

         Апісаная методыка шматгранная і прыдатная не толькі ў працэсе правядзення ўрокаў або навучальных заняткаў, а і на пазакласных мерапрыемствах.

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ