- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

За жыццё без правапарушэнняў

 

На працягу верасня ва ўстановах адукацыі Ганцавіччыны праходзіў тыдзень прафілактыкі “Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў”, у рамках якога вучні сустракаліся з супрацоўнікамі РАУС і раённай пракуратуры, удзельнічалі ў інфармацыйных гадзінах “Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх”, прафілактычных гутарках “Учынак і правапарушэнне” і занятках “Школы бяспекі”, прысвечаных бяспечнаму інтэрнету і правілам сеткавага этыкету.

Сучасны погляд на фарміраванне прававой свядомасці моладзі быў адлюстраваны ў матыватарах “Мы выбіраем жыццё без правапарушэнняў!”. У школах прайшоў чарговы дзень інфармавання ў рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”.

Пра актуальнасць прававога выхавання ішла размова на сустрэчы старшакласнікаў гімназіі Ганцавіч з памочнікам раённага пракурора А.В.Падгайскім, пра неабходнасць выканання канстытуцыйных правоў і абавязкаў – на сустрэчы вучняў Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.М.Супруном. На пытанні школьнікаў адказала таксама начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Ганцавіцкага РАУС Р.А.Манюк.

У раённым СПЦ адбыліся трэнінгавыя заняткі з удзельнікамі клуба “Падлетак” “Вобраз майго Я”, якія пашырылі веды цяжкіх падлеткаў пра асаблівасці фарміравання асобы.

З мэтай удасканалення прафесійных кампетэнцый педагогаў па прафілактычнай рабоце ў рэсурсным цэнтры па выхаванні культуры здаровага ладу жыцця, які дзейнічае ў сярэдняй школе № 1 Ганцавіч, прайшоў навучальны семінар па ўкараненні ў выхаваўчую прастору ўстаноў адукацыі раёна праекта “Эфект”.

Завяршыў тэматычны тыдзень раённы інтэлектуальны турнір сярод вучняў 8–9 класаў “Прававыя лабірынты” у Ганцавіцкім раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці.

Аксана РЫЛКА,
галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі
Ганцавіцкага райвыканкама

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ