У Ціманаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці прайшоў восеньскі кірмаш.
Кастрычнік – сярэдзіна залатой, ураджайнай і працавітай восені. Восеньскія палявыя работы беларусаў традыцыйна заканчваліся кірмашамі, святам ураджаю.
Ідэя правесці кірмаш у нашай школе не прымусіла сябе доўга чакаць. Прыгатаваныя сумеснымі намаганнямі бацькоў і навучэнцаў 2–4 класаў стравы разышліся на ўра!
Вучні падрыхтавалі цікавую прэзентацыю сваіх пляцовак, падзяліліся рэцэптамі прыгатавання страў, распавялі пра карысць кожнай з іх, бо восень – самы час узбагаціць арганізм вітамінамі, умацаваць імунітэт. А педагогі, у сваю чаргу, нагадалі навучэнцам пра правілы гігіены і культуры харчавання.
Алена МАКАРЭВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Ціманаўскай сярэдняй школы
Клімавіцкага раёна