- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Твой выбар – тваё жыцце!

 

Традыцыйна з 10 верасня ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна праходзіць месячнік “Твой выбар – тваё жыццё!”.

Асноўная мэта – фарміраванне ў навучэнцаў пазітыўнага настрою, паляпшэнне іх эмацыйнага стану, павышэнне кампетэнтнасці бацькоў і педагогаў у пытаннях прафілактыкі суіцыдальных паводзін.

На працягу месяца было праведзена шэраг мерапрыемстваў, у якіх прымалі ўдзел усе навучэнцы школы.

Вучні I–XI класаў ведаюць тэлефоны экстранай псіхалагічнай дапамогі. Для падлеткаў арганізавалі відэалекторый “Жыццё – гэта шчасце, ствары яго сам”. У ходзе абмеркаванняў прагледжанага навучэнцы прыйшлі да высновы, што не варта сумаваць, трэба радавацца і цаніць жыццё.

26 верасня, у шосты школьны дзень, навучэнцы прынялі ўдзел у майстар-класе “Пошта дабрыні”. Дружна рыхтавалі паштоўкі для віншаванняў да Дня пажылых людзей і Дня настаўніка.

Традыцыйна ў рамках месячніка для вучняў VIII–XI класаў прайшла сустрэча з прадстаўніком праваслаўнай царквы на тэму “Каштоўнасці жыцця”.

Інфармацыйная культура стала неад’емнай часткай агульнай культуры чалавека. Але што пад ёй маецца на ўвазе? Перш за ўсё, гэта здольнасць адбіраць якасную інфармацыю ў інтэрнеце, умець ацэньваць яе дакладнасць. Ці варта бацькам ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках? Што можна размяшчаць на сваёй старонцы, а што не? Ці трэба сачыць, якую інфармацыю на сваіх старонках публікуюць дзеці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні бацькі навучэнцаў атрымалі з дапамогай анлайн-кансультацыі праз мэсэнджар Viber.

Дзіцячыя ўсмешкі – гэта чысціня, шчырасць, дабрыня і давер. Таму 2 кастрычніка ў нас прайшла акцыя “Падары ўсмешку”, падчас якой навучэнцы змаглі “прымерыць” на сябе вясёлыя ўсмешкі і падарыць іх свайму лепшаму сябру. Усе атрымалі вялікі зарад станоўчых эмоцый. Акцыя прынесла шмат добрага настрою і, вядома, усмешак! А потым аформілі выставу фотаздымкаў “Усміхніся свету – і ён ўсміхнецца табе”.

Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ