З 8 па 14 кастрычніка ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна праходзіць тыдзень маці.
Адным з першых мерапрыемстваў тыдня стала акцыя “Дзясятка для маёй матулі”, самы актыўны ўдзел у якой прынялі навучэнцы 7-га класа. Яны атрымалі найбольшую колькасць “дзясятак” па фізіцы. Для гэта гадзеці ў ходзе даследавання вылучалі гіпотэзы і правяралі іх эксперыментальна. Так, навучэнцы прапанавалі спосаб вымярэння аб’ёму цела, якое не месціцца ў мензурку. Вызначылі ўмяшчальнасць чайнай і сталовай лыжкі з дапамогай мензуркі.
Старанныя эксперыментатары атрымалі свае “дзясяткі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі высокім балам у гэты дзень радаваліся асабліва, бо атрымаць высокія адзнакі яны імкнуліся перш за ўсё дзеля таго, каб парадаваць любімых матуль. А наогул, сямікласнікі вельмі любяць фізіку, кажуць, што веды і ўменні, якія яны набываюць на ўроках фізікі, дапамагаюць тлумачыць з’явы і вырашаць практычныя задачы, з якімі мы сустракаемся ў паўсядзённым жыцці.
Надзея ДРАНІЦА,
настаўнік фізікі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна