- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гульня збірае ўсіх

 

Трэцякласнікі сярэдняй школы № 2 Гродна сустрэліся ў шосты школьны дзень, каб высветліць, хто лепш гуляе ў настольны тэніс. Некаторыя з хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі з групай падтрымкі – бацькамі, сёстрамі і братамі.

Напярэдадні спаборніцтва “Хуткая ракетка” мы намалявалі плакаты са словамі падтрымкі для ўдзельнікаў, азнаёміліся з правіламі гульні, цікавымі фактамі пра яе.

Гульнявыя баталіі разгортваліся даволі актыўна на працягу ўсяго часу. Кожны намагаўся прадэманстраваць сваё добрае валоданне тэніснай ракеткай у адзіночных гульнях. Праводзіліся таксама парныя спаборніцтвы, у якіх разам за перамогу змагаліся дзеці і бацькі. Лепшых вызначыць было даволі складана, таму што пераможцамі былі ўсе ўдзельнікі. На памяць пра ўдзел у мерапрыемствекожны атрымаў невялікі сувенір, а сямейныя каманды ўзнагароджаны граматамі за актыўнасць.

Аляксандра ЮРАШЧЫК,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 2 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ