- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тыдзень мабільнасці шчорсаўскіх школьнікаў

 

У 2020 годзе наша краіна традыцыйна далучылася да правядзення Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Да падзеі далучыўся і Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа Навагрудскагараёна.

 

Адна з галоўных мэт тыдня – папулярызацыя выкарыстання веласіпеда ў горадзе як экалагічнага транспарту для паўсядзённых паездак, які разам з тым дапамагае падтрымліваць здаровы лад жыцця.

У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці нашы вучні прынялі ўдзел у конкурсе фатаграфій у намінацыі “Для веласіпеда кожная дарога любата”. Для ўдзелу ў гэтым конкурсе было вырашана выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну нашага аграгарадка. Для дзяцей была арганізаваная экскурсія на веласіпедах на “Мураванку Храптовічаў” – комплекс гаспадарчых пабудоў сядзібы Храптовічаў XIX стагоддзя.

 

Так навучэнцы не толькі ўсвядомілі карысць выкарыстання веласіпеда, але і ўспомнілі багатую гісторыю і самабытную культуру свайго роднага краю. Ну і, вядома ж, зрабілі прыгожыя фатаграфіі на памяць.

 

Акрамя таго, нашы хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у акцыі “Крок за смеццем”. Узброіўшыся граблямі, насілкамі, мяшкамі для смецця і іншымі неабходнымі прыстасаваннямі, яны навялі парадак на тэрыторыі каля шчорсаўскай крыніцы і графскага парку. Пры гэтым, згодна ўмовам акцыі, дзеці падлічылі пройдзеныя крокі. У зборы смецця школьнікі прайшлі амаль пяць тысяч крокаў.

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ