- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Усё – для самых-самых

 

Напярэдадні Дня маці ў сярэдняй группе ясляў-сада № 10 Навагрудка прайшлі разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы.

З выхаванцамі праводзіліся гутаркі “Якая яна, мая матуля?”, “За што мы любім нашых мам”, “Прафесія маёй мамы”. Дзеці з задавальненнем паглядзелі мультфільм “Мама для маманцяняці”, пасля разам прачыталі вершы і апавяданні пра матуль і нават самі склалі апавяданне на тэму “Як я дапамагаю маме па гаспадарцы”.

Зразумела, у гэты дзень не абышлося ў дашкольнікаў без творчай дзейнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі партрэты мам і ў группе з’явілася выстава дзіцячых работ пад назвай “Мая мама самая-самая”. А яшчэ сумесна з выхавальнікам дзеці стварылі прыгожыя віншавальныя паштоўкі і падарункі для сваіх любімых мам і павіншавалі іх самымі цёплымі словамі.

Вынікам жа ўсёй нашай працы стаў відэаролік-віншаванне для любімых матуль.

Вераніка БОГУШ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ